Serbske Nowiny () — вячэрняя газета, якая выдаецца ў Верхняй Лужыцы (усходняя частка федэральнай зямлі Саксонія ў Германіі). Адзіная штодзённая газета, якая друкуецца на верхнялужыцкай мове. Выдавец газеты — Нацыянальнае выдавецтва Домавіна (), якое з’яўляецца часткай сербалужыцкага нацыянальнага аб’яднання «Домавіна», размешчанага ў Баўтцэне. Газета мае каля 2000 падпісчыкаў. Выданне газеты падтрымліваецца за кошт Фонда сербалужыцкага народа, які фінансуецца федэральным урадам Германіі і ўрадамі зямель Саксонія і Брандэнбург. Газета выходзіць пяць разоў на тыдзень. Раз на месяц выходзіць нямецкамоўны дадатак.
Гісторыя Гісторыя выдання газеты Serbske Nowiny пачынаецца з часоў сербалужыцкага нацыянальнага адраджэння XIX стагоддзя, калі ў Баўтцэне ў 1842 годзе быў пачаты выпуск штотыднёвага часопіса на верхнялужыцкай мове Tydźenska Nowina (). Рэдактарамі штотыднёвіка былі Г. Зейлер і Я. А. Смолер, у 1850—1854 гадах Я. А. Смолер быў таксама выдаўцом Tydźenska Nowina. З 1854 года часопіс «Tydźenska Nowina» быў перайменаваны ў Serbske Nowiny, а з 1921 года замест часопіса выдаецца штотыднёвая газета пад той жа назвай.
З самага пачатку газета цярпела перашкоды з боку ўлад дзяржавы. Савет горада Будзішын, выдаючы канцэсію на выданне газеты, забараніў рэдакцыі займацца палітычнымі справамі. Гэта абмяжоўвала магчымасці распаўсюджвання выдання.
Часы Веймарскай рэспублікі былі перыядам пікавага развіцця газеты. Дзякуючы высокай якасці артыкулаў яна здабыла шмат новых чытачоў. У тыя часы панавала свабода масавай інфармацыі, адсутнічала цэнзура і абмежаванні палітычнай публіцыстыкі. «Сербскія навіны» ахопліваюць шырокае кола пытанняў: палітыка, культура, забавы. Газета паслядоўна абараняла палітычныя і культурныя правы лужычанаў.
Пасля прыходу да ўлады нацыстаў незалежная палітычная лінія стала немагчымай. У 1937 годзе выпуск газеты быў спынены з нагоды непадпарадкавання рэдакцыі газеты нацысцкім уладам.
Зноў газета пачала выдавацца ў ГДР з 1947 года пад іншай назвай — Nowa Doba (). У 1990 годзе газеце была вернута яе першапачатковая назва Serbske Nowiny.
Рэдактары Гандрый Зэйлер (1842—1848); Ян Арнашт Смолер (1849—1884); Марка Смолер (1884—1937); Бенедыкт Дырліх (1995—2011); Янек Воўчар (з 2011 года).
Літаратура
Rauch, Walter J. Presse und Volkstum der Lausitzer Sorben. (Marburger Ostforschungen, Bd. 9). Würzburg, 1959. А. А. Гугнин. Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней / Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений. — М., 1997. — С. 153. ISBN 5-7576-0063-2
Спасылкі
Катэгорыя:Газеты Германіі Катэгорыя:Газеты на верхнялужыцкай мове