Сербская гімназія, поўная назва Сербская гімназія Будзішын (, ) — назва сярэняй навучальнай установы, якая знаходзіцца ў Германіі ў горадзе Баўтцэн на вуліцы Фрыдрых-Ліст-Штрасэ. Адзіная сярэдняя навучальная ўстанова ў Германіі, у якой выкладанне вядзецца цалкам на верхнялужыцкай мове.
Гісторыя Сербская гімназія была заснавана 1 верасня 1947 года ў горадзе Баўтцэн. Першапачаткова Сербская гімназія размяшчалась у памяшканні каталіцкага вышэйшага педагагічнага вучылішча, якое было моцна пашкоджана ў час Другой сусветнай вайны. У 1937 годзе пасля закрыцця педагагічнага вучылішча ў будынку размяшчалась Таможная школа. Падчас вайны ў будынку знаходзіўся ваенны шпіталь. З самага пачатку свайго існавання гімназія мела характар інтэрната і прымала на вучэнне навучэнцаў з аддаленых лужыцкіх вёсак. У будынку таксама дзейнічаў Інстытут лужыцкіх настаўнікаў. З 1960 года ў маёнтку Радзібора знаходзіўся філіял Сербскай гімназіі, у якім жыло каля 60 хлопчыкаў.
З 1949 года ў Сербскай гімназіі дзейнічае маладзёжны ансамбль, дзіцячы хор і аркестр.
У 2007—2008 гадах будынак Сербскай гімназіі быў адрамантаваны. З гэтага часу ў будынку дзейнічае пачаковая школа для лужыцкіх дзяцей.
У наш час ў залежнасці ад навыкаў валодання верхнялужыцкай мовай класы падзяляюцца на групы A і B. У класах групы A большасць дысцыплінаў выкладаюцца на верхнялужыцкай мове. Класы групы B прызначаны для дзяцей, якія аднолькава валодаюць німецкай і верхнялужыцкай мовамі. Па выбару вучняў выкладаюцца французская, англійская, чэшская і руская мовы.
Вядомыя выкладчыкі Фрыда Метшк, першы дырэктар гімназіі з 1949 па 1955 год; Ян Бук — лужыцкі мастак. Богна Корэнг — лужыцкая тэлевядучая. Мерана Цушцына — лужыцкая пісьменніца і паэтэса.
Вядомыя выпускнікі Бена Будар — лужыцкі пісьменнік, паэт і журналіст. Станіслаў Ціліх — германскі палітык. Любіна Гайдук-Велькавіч — лужыцкая пісьменніца.
Гл. таксама Ніжнялужыцкая гімназія
Спасылкі Афіцыйны сайт Гісторыя будынка
Катэгорыя:Лужычане Катэгорыя:Баўтцэн