«Буг» — гасцініца ў Брэсце. Знаходзіцца пры ўездзе ў цэнтр горада з боку Прывакзальнай плошчы, па адрасе вул. Леніна, 2. Пабудавана ў 1958 годзе з цэглы па праекце Георгія Бендзіктава. Будынак — прыклад савецкай архітэктуры 1950-х гадоў.

Архітэктура Уяўяўляе сабой 4-павярховы ў цэнтры з 3-павярховымі прыбудовамі Г-падобны ў плане будынак. Закругленай вуглавой часткай выходзіць на плошчу — транспартную развязку пры ўездзе на чыгуначны мост. На 1-м паверсе вестыбюль круглай формы з 6 калонамі па крузе, у ім знаходзяцца гасцінічныя службы. З вестыбюля шырокая лесвіца вядзе на паверхі, дзе знаходзяцца нумары. Архітэктурны вобраз будынку стрыманы, выкарастаны элементы класічнай ордарнай архітэктуры. 3 верхнія паверхі закругленай часткі ўпрыгожваюць пілястры карынфскага ордара. У будынку гасцініцы знаходзіцца рэстаран.

Літаратура

Катэгорыя:Гасцініцы Брэста Катэгорыя:Славутасці Брэста Катэгорыя:1958 год у Брэсце Катэгорыя:Вуліца Леніна (Брэст) Катэгорыя:Вуліца Арджанікідзэ (Брэст) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Георгія Бенядзіктава