ААТ «Брэстсельмаш» — прадпрыемства горада Брэста. Створаны ў 1946 годзе, калі на базе цэнтральнай рамонтнай майстэрні была сфарміравана рамонтна-механічная майстэрня Міністэрства абароны СССР. Рамонтна-механічная майстэрня набыла статус рамонтна-механічнага завода. У 1970 годзе рамонтна-механічны завод — машынабудаўнічы завод абсталявання жывёлагадоўчых фермаў. У 2000 годзе агульным сходам НП «Завод „Брэстсельмаш“» ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Брэстсельмаш» (ААТ «Брэстсельмаш»).

Асноўны напрамак дзейнасці прадпрыемства — вытворчасць цеплавой тэхнікі і установак, якія выкарыстоўваюць у якасці паліва газ, вадкае і цвёрдае паліва; бытавыя і прамысловыя катлы, блокавыя гарэлкі, паветранагравальнікі, цеплагенератары, топачныя агрэгаты, зернесушылкі і зернеачышчальна-сушыльныя комплексы.

Літаратура

Катэгорыя:Прадпрыемствы Брэста Катэгорыя:Вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі Катэгорыя:З’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:1946 год у Брэсце