Ды́мніца Ваяна, Дымніца Вайяна (Fumaria vaillantii) — від кветкавых раслін сямейства .
Апісанне Аднагадовая травяністая расліна 10—30 см вышынёй. Сцёблы ад узыходзячых да прамых, даволі багата разгалінаваныя. Лісце чаргуецца, на хвосціках; ліставыя пласціны звычайна двойчатапёрыстарассечанае, лісточкі вузка лопасцевыя, долі ланцэтныя. Суквецці прыкладна 20-кветкавыя. Чашалісцікаў 2, з нераўнамерна зубчастымі бакамі, хутка ападаюць. Вяночак 4-пялёсткавы, 5—6 мм даўжынёй, пурпурны, знешні пялёстак на верхавіне з выманнем. Тычынак 6 у 2 групах, кожная з 1 цэлай і 2 палавіністымі тычынкамі. Арэшак шарападобны, тупы .
Распаўсюджанне Распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй Азіі да Індыі; натуралізаваны ў некаторых іншых мясцінах .
На тэрыторыі Беларусі адзначана ў наваколлі гарадскога пасёлка Рось. Ва Украіне від расце на палях, агародах, уздоўж дарог — на ўсёй тэрыторыі.
Галерэя
Літаратура — С. 242.
Спасылкі
Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Дымніцавыя Катэгорыя:Таксоны, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1809 годзе