Вуліца Цагляная (гістарычная назва: вуліца Заходняя) — вуліца на паўднёвай ускраіне Брэста. Узнікла ў 1958 годзе пасля далучэння да горада цяглянага завода № 22. Працягласць 840 м — ад Ковельскай шашы да чыгуначнага пераезда на лініі Брэст — Тамашоўка. Забудавана адна-, двух- і трохпавярховымі жылымі дамамі. На вуліцы, на тэрыторыі былога цаглянага завода ў 1948 годзе ўсталяваны абеліск у памяць рабочых, якіх расстралялі нацысты.

Літаратура

Катэгорыя:Вуліцы Брэста