Брэсцкі мясакамбінат — прадпрыемства харчовай прамысловасці горада Брэста. Асноўная прадукцыя: мяса, каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты. Заснаваны ў 1944 г. на базе былога прыватнага прадпрыемства. У 1953—1959 гг. пабудаваны новыя вытворчыя памяшканні. У 1972 г. праведзена рэканструкцыя халадзільніка і каўбасна-кулінарнага цэху. У 1982—1985 гг. пабудаваны адзін цэх і база ўтрымання жывёлы, завершана рэканструкцыя кампрэсарнага цэху. Частка прадукцыі ідзе на экспарт.

Санкцыі супраць прадпрыемства 8 кастрычніка 2015 г. Рассельгаснагляд забараніў увоз у Расію грузу астуджанай ялавічыны вытворчасці брэсцкага прадпрыемства па прычыне нездавальняючага санітарнага стану і «нечытэльныя адбіткі ветэрынарных клеймаў» на некаторых з паўтуш.

8 мая 2019 г. Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаванні на пастаўкі мясной прадукцыі прадпрыемства «у сувязі з паўторным выяўленнямі парушэнняў ветэрынарна-санітарных патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюзу і Расійскай Федэрацыі».

Літаратура

Катэгорыя:Прадпрыемствы Брэста Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:1944 год у Брэсце Катэгорыя:Прадпрыемствы харчовай прамысловасці Беларусі Катэгорыя:Брэстмясамалпрам