Вуліца Асіпенка (гістарычная назва: вуліца Згоды) — вуліца ў паўночнай частцы Брэста. Названа ў 1940 годзе ў гонар П. Д. Асіпенка, савецкай ваеннай лётчыцы, Героя Савецкага Саюза (1938).

Працягласць — 1.230 м ад вуліцы Кіжаватава да вуліцы Паўночнай. З 1920-х гадоў забудоўвалася 1-павярховымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1970-х гадах пабудаваны трох- і чатырохпавярховыя дамы.

Літаратура

Асіпенка