Эгілс Левіц (, 30 чэрвеня 1955, Рыга, Латвійская ССР, СССР) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, юрыст, палітолаг. Прэзідэнт Латвіі з мая 2019 года па чэрвень 2023 года.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1955 годзе ў яўрэйскай сям’і. Міністр юстыцыі (1993—1994). Суддзя Еўрапейскага суда па правах чалавека (1995—2004), затым Суда Еўрапейскага саюза (да 2010 года называўся Судом Еўрапейскіх супольнасцяў). Удзельнік Атмады. Аўтар канцэпцыі па вяртанню незалежнасці Латвіі. Амбасадар у Германіі, Швецыі (1992—1993), Аўстрыі, Венгрыі, Швейцарыі (1994—1995). Дэпутат Сейма (1993—1994). Аўтар больш за 100 навуковых публікацый. Ганаровы Dr.iur.h.c. Латвійскай АНGODA DOKTORI. Суддзя Міжнароднага арбітражнага судаMembers of the Permanent Court of Arbitration Стр. 105 (стр. 24 файла). Старшыня прэзідэнцкай камісіі па канстытуцыйным праве.
29 мая 2019 года быў абраны прэзідэнтам ЛатвііВыборы Президента Латвии 2019 .
Спасылкі Справки о судьях СЕС, включая Левитса Эгилс Левитс — наш президент? Эгилс Левитс: нужна пошлина солидарности Эгилс Левитс встречается с судьями и работниками Верховного суда
Катэгорыя:Прэзідэнты Латвіі Катэгорыя:Дэпутаты Пятага Сейма Латвіі