«Чарно́быльская малі́тва. Хроніка будучыні» () — кніга нобелеўскай лаўрэаткі, беларускай журналісткі і пісьменніцы Святланы Алексіевіч, прысвечаная аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.
Гісторыя стварэння Алексіевіч у наступныя пяць гадоў пасля аварыі гутарыла з пяццюстамі сведкамі аварыі, у тым ліку пажарнымі, ліквідатарамі, палітыкамі, урачамі, фізікамі і звычайнымі грамадзянамі. Кніга апісвае псіхалагічную і асабістую трагедыю, якой стала Чарнобыльская аварыя, і даследуе ўражанні людзей, і тое, як аварыя паўплывала на інхыя жыцціJournal of Nuclear Medicine Vol. 47 No. 8 1389—1390. Кніга мае падзагаловак «хроніка будучыні» і апавядае пра адначасовае разгортванне дзвюх катастроф: тэхнагеннай і сацыяльнай, калі «зышоў пад ваду велізарны сацыялістычны мацярык» Алесиевич, Светлана. В поисках вечного человека ..
Тэкст быў упершыню апублікаваны ў 1997 годзе ў часопісе «Дружба народов», публікацыя атрымала прэмію часопіса; у тым жа годзе была выдадзена кніга.
Пераклады Англійскі пераклад кнігі ў 2005 годзе атрымаў прэмію Нацыянальнага кола кніжных крытыкаў ЗШАVoices from Chernobyl: The Oral History of the Nuclear Disaster (Dalkey Archive Press 2005; )Voices from Chernobyl.
У 2018 годзе кніга выйшла на беларускай мове ў перакладзе Уладзіміра Арлова.
Ацэнкі Швейцарскі сацыёлаг Жан Росіа ў сваёй рэцэнзіі на Чарнобыльскую малітву ў 2000 годзе адзначае, што аўтар не навязвае ацэнку падзей і не высоўвае абвінавачання, але прымушае чытача працаваць над калектыўнай памяццю пра чалавечыя і сацыяльныя падзеі Чарнобыльскай катастрофы, і што садзейнічаць распаўсюджванню кніг Алексіевіч «этычна неабходна».
Прадусар серыялу «Чарнобыль» пісьменнік Крэйг Мэйзін даў высокую ацэнку «Чарнобыльскай малітве», на якую ён абапіраўся ў працы над фільмам. Ён напісаў: «Я браў гістарычныя факты і навуковую інфармацыю з многіх крыніц, але да Галасоў з Чарнобылю спадарыні Алексіевіч я заўсёды звяртаўся, каб знайсці прыгажосць і смутак»twitter.comsvaboda.org.
Экранізацыі і тэатральныя пастаноўкі
Подле матываў кнігі рэжысёрам Хуанітай Уілсан зняты кароткаметражны фільм «» (Ірландыя, 2008)Фильм по книге Светланы Алексиевич номинирован на «Оскар» / Издательство «Время».
Подле кнігі пастаўленыя спектаклі: «Bön för Tjernobyl», рэжысёр Оса Кальмер. Riksteatern, Швецыя, 1999 «La prière de Tchernobyl», рэжысёр Бруна Бусаголь. Клермон-Феран, Францыя, 1999 «A Prayer for Chernobyl», рэжысёр Джэні Эндгал. New Vic Basement, Лондан, Вялікабрытанія, 1999Svetlana Alexievich — Светлана Алексиевич. Персональная страница. Театрю «La Supplication — Theatre en Flammes», рэжысёр Дэні Маефер. Лазана, Швейцарыя, 2001Théâtre en FlammesLa supplication Archives " Théâtre en Flammes «Чарнобыльская малітва», рэжысёры Бруна Бусаголь (Францыя), Валерый Анісенка (Беларусь) — Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Мінск, Беларусь, 2002Чарнобыльская малітва | rtbd.by . Створаная тэлевізійная версія спектаклю (рэжысёр М. Мілашэўскі) «Чернобыльская молитва», рэжысёр Ёэл Лехтанен. Цэнтр імя Меерхольда, Масква, Расія, 2006Ъ-Газета — Радиационная постановка «Tschernobyl: Eine Chronik der Zukunft» — монаспектакль. Landestheater Tübingen, Цюбінген, Германія, 2011 «Czarnobylska modlitwa», рэжысёр Яана Шчапкоўская. Teatr Studio im. St. I. Witkiewicza, Варшава, Польшча, 2013Chernobyl Prayer [Czarnobylska modlitwa] — Productions | Teatr Studio
Пяцісерыйны амерыканска-брытанскі міні-серыял «Чарнобыль» вытворчасці HBO часткова грунтуецца на кнізе «Чарнобыльская малітва». Так, напрыклад, з кнігі цалкам узятая сюжэтная лінія з пажарным Васілём Ігнаценкам (акцёр Адам Нагайціс) і ягонай жонкай Людмілай (акторка Джэсі Баклі)Сэрыял «Чарнобыль» здымалі на падставе «Чарнобыльскай малітвы» Алексіевіч.
Спасылкі
Катэгорыя:Творы Святланы Алексіевіч Катэгорыя:Кнігі 1997 года Катэгорыя:Чарнобыль у масавай культуры Катэгорыя:Дакументальная проза