Сербалужыцкі Сокал () — спартыўнае таварыства лужыцкіх сербаў.

Гісторыя Сербскі Сокал быў заснаваны ў 1920 годзе ў Баўтцжэне лужыцкімі грамадскімі дзеячамі Германам Шлецэм, Марка Смолерам і Янам Скалай. Асноўная ўвага надзялялась прасоўванню масавага спорту. Мэтай асацыяцыі было далучэнне сербскіх дзяцей, падлеткаў і дарослых да заняткаў спортам, каб унесці свой уклад ва ўмацаванне нацыянальнага самасазнання. Ужо ў 1920-х гадах актывісты Сербскага Сокала прымалі ўдзел у панславісцкіх Сокалскіх сустрэчах у Чэхаславакіі і Югаславіі.

У 1930 годзе Сербскі Сокал быў падзелены па рэлігійнай прыкмеце на дзве часткі — на каталіцкае і лютэранскае аддзяленні.

Арганізацыя дзейнічала да 1933 года, калі была распушчана нацыстамі. У 1949 годзе ўрад ГДР адмовіўся даць дазвол на адраджэнне Сербскага Сокала.

Дзейнасць Сербскага Сокала была адроджана ў 1993 годзе ў Горках па ініцыятыве Юрыя Фрэнцла, прэзідэнта каманды DJK Sokoł Ralbicy/Hórki. Юрый Фрэнцл быў членам даваеннай арганізацыі Сербскі Сокал да 1933 года.

Гл. таксама Украінскі Сокал Чэшскі Сокал Рускае Гімнастычнае Таварыства (РГТ «Сокал») Сокал (польскае гімнастычнае таварыства) Сокалскі рух

Літаратура Alfons Wićaz: Serbski Sokoł. Budyšin 1990. Josef Páta: Sokołstwo a Słowjanstwo, Budyšin 1924 (deutsch: Die Sokoł-Bewegung und das Slawentum)

Спасылкі Strona Serbskiego Sokoła

Катэгорыя:Арганізацыі паводле алфавіта Катэгорыя:Маладзёжныя арганізацыі Катэгорыя:Спартыўныя арганізацыі Катэгорыя:Лужыцкія грамадскія арганізацыі