Іван (Ян) Рыгоравіч Друцкі-Любецкі (нар. каля 1594 — пам. паміж 15 верасня 1649 і 24 лютага 1651) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Прадстаўнік роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Нарадзіўся ў сям’і князя Рыгора Іванавіча і Марыны (Марушы) Фёдараўны Рудзецкай (памерла паміж 1595 і 1602).
Праваслаўны. 27 лістапада 1619 г. падпісаў скаргуУ спісе падпісантаў пазначаны на другім месцы (пасля князя Аляксандра Агінскага), што сведчыць пра яго высокі сацыяльны статус. супраць крыўдаў, якія наносяцца праваслаўным цэрквам г. Менска з боку менскага ваяводы Пятра Тышкевіча.
Падстараста аршанскі (1621—1640), паборца земскі аршанскі (18.02.1621), разам з пісарам вялікім літоўскім Казімірам Львом Сапегам пасол ад Аршанскага павета на Варшаўскі ў Варшаве.
Набыў у Мацея і Гальшкі, народжанай Ласкоўскай, Весялоўскіх фальварак Пісароўшчына ў Аршанскім павеце. 21 кастрычніка 1644 атрымаў дэкрэт Луцкага земскага суда аб размежаванні яго маёнтка Козін з валоданнямі епіскапа луцкага і астрожскага князя Афанасія Пузыны, 18 студзеня 1645 выдаў жонцы запіс абзабеспячэнні ўзятай у яе пазыкі ў 3000 злотых на сёлах Козін (разам з дваром), Пярэспа, Саловін Луцкага павета, 21 лістапада 1645 атрымаў дэкрэт Кароннага Трыбунала па справе з дачкой сястры Аляксандры-Магдалены Ганнай, народжанай Гулевіч, Насілоўскай аб вылучэнні для яе долі ў маёнтку Любча.
Разам з сям’ёй у 1648 г., падчас наступу казакоў, выехаў у с. Відзенічы, дзе знаходзіўся на працягу года. Цэнтрам валынскіх валоданняў Івана быў Козін: 15 красавіка 1649 года ён унес у Луцкі гродскі суд маніфест аб знішчэнні маёмасных дакументаў у 1648 г. падчас нападу казакоў на яго. Станам на 1650 г. на Валыні валодаў 94 дымамі у сёлах Любча (16), Козін (7), Пярэспа (15), Рудка (5), Залесцы (12), Тыхоцін (5), Саловін (3) і двары ў Луцку (3). Яшчэ 30 дымоў былі спустошаны ў 1648—1649 гг.
Сям’я У першым шлюбе з невядомай па імі Лавейкай, з якой меў трох сыноў і дачку: Мікалай; Ян (нар. да 1637), езуіт; Рыгор (нар. да 1637); Кацярына, у шлюбе (адбыўся паміж 2 снежня 1654 і 6 сакавіка 1655) са стражнікам менскім Тамашам Цадроўскім. Разам з мужам вяла шматлікія судовыя працэсы з пляменнікам князя Багданам Мікалаевічам Друцкім-Любецкім;
З другой жонкай, Настассяй Кісель, дзяцей не меў.
Літаратура
Іван Рыгоравіч Катэгорыя:Падстаросты аршанскія