Іван Кушлейка — дзяк гаспадарскі за часам вялікага князя Казіміра Ягелончыка.
Пачаў служыць дзякам Канцылярыі ў 1440—1443 гады, бо ў запісах Кнігі данін Казіміра імя Кушлейкі сустракаецца побач Даўгерда, пісара які памёр у 1443 годзе. Згадваецца як службовец Канцылярыі да 1460 года. Колькасць запісаў пазначаных яго імем сведчыць пра падрыхтоўку ім асноўнай часткі велікакняжацкіх дакументаў таго часу. Кушлейка адзін з тых пісараў, хто прынёс у Канцылярыю адметныя традыцыі «рускага» фармуляру дакумента, іх элементы захаваліся ў пазнейшым лацінскім фармуляры.
Трымаў «сяльцо» ў Новым Месце, напэўна, у Менскім павеце. Ад вялікага князя Казіміра за службу атрымаў да свайго сяла пяць «чалавек», пазней нададзены «людзі» Пяцезкія і «зямля» Гаўрасоўшчы Украеўшчы, напэўна, усё ў Менскім павеце. Таксама меў «людзей» у Жамойці.
Прозвішча Прозвішча Кушлейка сугучнае літоўскаму прозвішчу (колішняму імю мянушкавага тыпу) Kušleika, якое паходзіць ад антрапоніма Kušlys ад літоўскага kušlys «сляпец» (хто падслепаваты)Lietuvių pavardžių žodynas. А-К. Vilnius, 1985. С. 1140.. Ад такой асновы таксама могуць паходзіць назвы Кушлян каля Смаргоні, Кушляў каля Пружан.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Дзякі гаспадарскія