Вуліца Шаўчэнкі (гістарычная назва: Шпановіцкая) — вуліца ў паўднёва-усходняй частцы г.Брэста. Названа ў 1940 годзе ў гонар Т. Р. Шаўчэнкі. Працягласць 770 м — па правым беразе ракі Мухавец ад Набярэжнай вуліцы да Спакойнай. Сфарміравалася ў 1929 годзе. Забудавана пераважна дамамі сядзібнага тыпу. Заходні ўчастак вуліцы рэканструяваны ў 1970-я гады. На вуліцы знаходзіцца фізкультурна-аздараўленчы клуб для падлеткаў (д.№ 102).
Літаратура
Шаўчэнкі