Дом па вуліцы Карла Маркса, 55 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў другой палове XIX — пачатку XX ст. з цэглы. Разам з дамамі № 43, 53, 57, 60, 66 і 70 утварае ансамбль.

Архітэктура Двухпавярховы, з асіметрычным складаным планам. Галоўны сіметрычны фасад фланкіраваны неглыбокімі рызалітамі з руставанымі лапаткамі і багата аздобленымі аконнымі праёмамі (ляпны картуш, карынфскія пілястры). Пад карнізам па ўсім фасадзе праходзіць дэкаратыўны пояс з сухарыкамі. Балконы з чыгуннай літай агароджай апіраюцца на кранштэйны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Брэста Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста Катэгорыя:вуліца Карла Маркса (Брэст)