Украінскі інстытут грамадазнаўства (). Існаваў з 1925 да 1932 гг. Празе (Чэхаславакія).

Гісторыя Заснаваны М. Шапавалам на аснове існуючага філіяла Украінскага сацыялагічнага інстытута ў Вене (вядомы, як т.зв. УСІ) з кафедрамі: сацыялогія і палітыка, этналогія, эканоміка і тэхналогія. У 1926—1929 гг. пры УІГ дзейнічаў завочны Украінскі працоўны інстытут. З УІГ было звязана выдавецтва ў Подзебрадах «Вільна Спілка». Пасля смерці М. Шапавала інстытут спыніў існаванне.

Дзейнасць Да 1928 г. інстытут выдаў 46 буйных прац. УІГ выпусціў серыю зборнікаў «Суспільство» (1926—1927), навуковы часопіс «Нова Україна» (1922—1928). Пад кіраўніцтвам знаходзіўся Украінскі нацыянальны музей у Празе са сваёй бібліятэкай.

У будынку дзе месціўся інстытут размяшчаўся Беларускі навуковы кабінет* Васілеўскі, Ю. Р. Беларускі навуковы кабінет / Ю. Р. Васілеўскі // . — С. 449..

Літаратура Юренко, О. Український Соціологічний Інститут у Празі // Політична енциклопедія / Національна академія наук Украïни, Інститут політичних і етнонаціональних досліджень ім. І. Ф. Кураса. — Київ: Парламентське видавництво, 2011. — 807 с. — С. 734. — ISBN 978-966-611-818-2.

Катэгорыя:Арганізацыі ўкраінцаў Чэхіі Катэгорыя:Арганізацыі Прагі Катэгорыя:З’явіліся ў 1925 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1932 годзе Катэгорыя:1925 год у Празе