Віктар Францавіч Кучынскі (нар. 2 ліпеня 1958, в. Заброддзе, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык.
Біяграфія Скончыў Курганскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, палітработнік з сярэдняй ваенна-палітычнай адукацыяй; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, гісторык, юрыст; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст. Падпалкоўнік.
Працоўную дзейнасць пачаў электраманцёрам у Кобрыне. Служыў у радах Узброеных Сіл на афіцэрскіх пасадах.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання (1990—1995), дзе з’яўляўся сакратаром Камісіі па справах моладзі.
На прэзідэнцкіх выбарах 1994 года быў актывістам выбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі і адной з яго давераных асоб. Вядомы сваёй паказной адданасцю і фразай: «Я гатовы з гранатамётам у руках абараняць прэзідэнта», за што атрымаў мянушку «гранатамётчык». Пасля перамогі Лукашэнкі працаваў у 1994—1997 гадах памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па асобых даручэннях, у 1997—2001 гадах — дырэктарам Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь10 прызнаньняў Віктара Кучынскага, які абяцаў бараніць Лукашэнку з гранатамётам.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 13-га склікання (1995—1996). Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь I (1996—2000) і II скліканняў (2000—2004), з’яўляўся членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД, членам Пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.
На парламенцкіх выбарах 2008 года ў Кобрынскай акрузе, дзе дагэтуль нязменна перамагаў, прайграў старшыні мясцовага райвыканкама Аляксандру Зазулю.
З 2008 па 2014 гады займаўся бізнесам. У 2014 годзе стаў намеснікам генеральнага дырэктара гасцініцы «Мінск».
Узнагароды ордэн «За асабістую мужнасць» (1999), імянная зброя з выявай Ордэна Айчыны III ступені (1997), ордэн Прападобнага Сергія Раданежскага III ступені, ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Сям’я Жонка — Ія Вітальеўна Малкіна, намеснік Міністра аховы прыроды і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2014—2019)Кіраўніцай Мінпрыроды можа стаць жонка «гранатамётчыка» Кучынскага. Мае сына.
Погляды 4 красавіка 2005 года падчас абмеркавання праекта дэкрэта № 3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых мерах па прадухіленні гандлю людзьмі», дэпутат Кучынскі прапанаваў унесці папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія прадугледжвалі б адказнасць за аднаполыя стасункі, заявіўшы, штоДепутат Кучинский предложил сажать гомосексуалистов:
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі