Васіль Данілавіч Махновіч (, Варажбіты, , Брэсцкая вобласць — , ) — Герой Сацыялістычнай Працы.

Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе ў баях пад Варшавай атрымаў цяжкае раненне. У 1950 годзе прыйшоў працаваць у будаўнічы трэст № 8 горада Брэста. Авалодаў прафесіямі муляра, цесляра, бетоншчыка, мантажніка. Праз тры гады ўзначаліў комплексную будаўнічую брыгаду.

Будаўнікі працавалі па метадзе брыгаднага падраду. Брыгада В. Д. Махновіча пабудавала каля ста аб’ектаў, у тым ліку — акушэрскі комплекс па вуліцы Халтурына, тэрапеўтычны корпус абласной бальніцы, процітуберкулёзны дыспансер, медыцынскае вучылішча, восем дзіцячых садкоў, шэсць сярэдніх школ. Брыгадай узведзены аб’екты на панчошным і дывановым камбінатах, пабудаваныя будынкі 2-х праектных інстытутаў, абласнога ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў і больш за 100 тыс. квадратных метраў жылля.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 мая 1971 года за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Махновічу Васілю Данілавічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

В. Д. Махновіч узнагароджаны двума ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі, у тым ліку — медалём «За адвагу». Заслужаны настаўнік працоўнай моладзі БССР (1981).

У 1985 годзе Васіль Данілавіч выйшаў на пенсію. Жыў у Брэсце.

Званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста» прысвоена ў 1978 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Махнович Василий Данилович // Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Брэста Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны