Аляксандр Анатолевіч Ха́рчыкаў (; , Кеньша, Нікольскі раён, Пензенская вобласць — ) — рускі бард, паэт-спеўнік і выканавец аўтарскіх песень патрыятычнага характару, на думку прыхільнікаў, і фашысцкага, нацыянал-камуністычнага і антысеміцкага характару, на думку праціўнікаў.

Біяграфія У 1966—1969 служыў у Ваенна-марскім флоце СССР. У 1968—1969 удзельнічаў у баявых дзеяннях у Егіпце, быў паранены. У 1974 годзе скончыў Мардоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Агарова па спецыяльнасці «Прамысловая электроніка».

Стаў вядомым у 1990-х гадах пасля таго, як некаторыя з яго твораў прагучалі ў тэлевізійнай праграме «600 секунд», пачалі выпускацца на касетах і кампакт-дысках, якія разыйшліся па ўсім былым Савецкім Саюзе і за яго межы. У рэпертуары больш за тры сотні песень пераважна патрыятычнай і апазіцыйнай скіраванасці. Гэтыя песні — роздумы пра лёс Расіі, пра жыццё яе народа. Ёсць таксама лірычныя і сатырычныя песні. Большую частка тэкстаў напісаў сам, у адной з песень выкарыстоўваў вершы Ю. Мухіна, у адной — А. Шырапаева. Выпушчаны 31 альбом. З іх адзін складаецца з любоўнай лірыкі, адзін — з марской лірыкі, адзін — з прыроднай і рэлігійнай лірыкі, і 28 — з песень на тэмы камунізму, патрыяцізму, нацыяналізму і нацыянал-камунізму («Арыйскі марш» («Белая раса»), «Расіяй кіруюць жыды», «На сэрца нуда» («Жыдам»), «Забі амерыканца», «Дабі абрэка», «Думаеш, чорны, цябе пашкадуе?»). Большасць альбомаў запісаны пад гітару, некалькі — пад сінтэзатар.

Званні і ўзнагароды Пераможца рэгіянальнага радыёконкурса «Памяць сэрца» (Санкт-Пецярбург, 1999). Пераможца конкурсу «Слаўся, Айчына!» (Масква, 1999). Лаўрэат 4-га, 5-га і 6-га Міжнародных фэстывалаў ваенна-патрыятычнай песні «22-га чэрвеня роўна ў чатыры гадзіны» (пас. Рах'я Ленінградскай вобласці) у 2001—2003 гадах. Пераможца конкурсаў «Песні супраціву» у 1997, 1998, 2000. Член Саюза пісьменнікаў Расіі. Прафесар Міжнароднай славянскай акадэміі адукацыі, навук і мастацтваў. Член-карэспандэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў. Лаўрэат літаратурнай прэміі «Слова да народа» за 2006 год газеты «Савецкая Расія». Лаўрэат прэміі «За пэўнасць Расіі» імя кампазітара Георгія Свірыдава Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (2007 год).

Катэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы