Мбанда́каНаціск у адпаведнасці з Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. () — горад у паўночна-заходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, адміністрацыйны цэнтр Экватарыяльнай правінцыі.
Геаграфія Горад знаходзіцца на экватары, каля ракі Конга і вусця ракі Рукі, прыкладна за 700Mbandaka // Encyclopaedia Britannica км у напрамку на паўночны ўсход ад сталіцы краіны Кіншасы. Рачны порт на на маршруце Кіншаса—Кісангані.
Гісторыя Заснаваны Г. М. Стэнлі пад назвай Экуатэрвіль. З 1886 года горад стаў бельгійскім каланіяльным адміністрацыйным цэнтрам пад назвай Кокійявіль (у гонар каланіяльнага дзеяча К. КокійяАфрика: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 198. — 671 с. с илл.). У 1966 годзе, пасля атрымання краінай незалежнасці, атрымаў сучасную назву.
Насельніцтва 1984 год — 125 тыс. чал. 2004 год — 262 814 чал.
Эканоміка У горадзе дзейнічае міжнародны аэрапорт, рачны порт. Цэнтр сельскагаспадарчага раёна і лясной гаспадаркі. Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай, металаапрацоўчай прамысловасці, суднарамонтыя майстэрні, тыпаграфія.
У горадзе дзейнічае Музей экватара, батанічны сад Эала, педагагічны каледж.
Літаратура Мбандака // Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 198. — 671 с. с илл.
Спасылкі Mbandaka, Congo (Dem. Republic of The)-(Zaire) Page
Катэгорыя:Гарады Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1883 годзе