ЦменЦмін / (Helichrysum, ад  — «круціцца» і  — «золата») — род раслін сямейства , які змяшчае каля 500 відаў. Тыпавы від — .

Батанічнае апісанне аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны і кусты, вышынёй 60—90 см. У некаторых відаў уся раліна з белым або шэрым апушэннем. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае. Кветкі ў кошыках, сабраных у шчытападобныя суквецці, зрэдку адзіночныя. Краявыя кветкі кошыкаў песцікавыя, з ніткападобна-трубчастым вяночкам, размешаныя ў адзін рад, часам адсутнічаюць. Сярэдзінныя кветкі кошыкаў двухполыя, з пяцізубчастым вяночкам. Плод — сямянка з чубком.

Распаўсюджанне Распаўсюджаны ў Афрыцы (244 віды ў Паўднёвай Афрыцы), на Мадагаскары, у Аўстраліі і Еўразіі. Ва Украіне 5 відаў, з іх самы распаўсюджаны , з буйнымі белымі, жоўтымі, аранжавымі, цёмна-чырвонымі суквеццямі, вырошчваюць як дэкаратыўны адналетнік .

Экалогія Расце паўсюдна на сухіх пясчаных глебах, адкрытых схілах, у разрэджаных хваёвых лясах.

Хімічны склад Кветкі ўтрымліваюць сляды эфірнага алею, горычы, флаваноіды, дубільныя рэчывы, вітаміны C і D, арганічныя кіслоты і смолы, воск, вугляводы, тлушчы, гліказіды, караціноіды, слізі, стэрыны, солі натрыю, калію, кальцыю, жалеза і марганцу, фарбавальныя і іншыя рэчывы.

Значэнне і выкарыстанне Лекавыя, дэкаратыўныя, інсектыцыдныя, фарбавальныя і таніданосныя расліны.

Ужываецца ў медыцыне пры хранічных захворваннях печані, жоўцевага пузыраі і жоўцевых шляхоў — як жоўцегонны сродак у выглядзе адвару, настою, экстракту вадкага і сухога, таблетак фламіна.

Літаратура — С. 277—278.

Спасылкі

Цмін / Genus: Helichrysum Mill. Helichrysum // The Plant List

Катэгорыя:Астравыя (падсямейства)