Вуліца Гарадскі Вал () — вуліца ў гістарычным цэнтры Мінска. Праходзіць ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Няміга.
Гісторыя
Вуліца ўзнікла ў пачатку XIX стагоддзя на месцы гарадскога землянога вала.
Цяперашняя вуліца ўтворана ў 1993 годзе пасля злучэння ўчастку Рэспубліканскай вуліцы паміж Інтэрнацыянальнай вуліцай і Нямігай (іншая яе частка стала вуліцай Раманаўская Слабада) з вуліцай Урыцкага, якая праходзіла ад праспекта Леніна (цяпер праспект Незалежнасці) да Інтэрнацыянальнай вуліцы. Рэспубліканская вуліца да Кастрычніцкай рэвалюцыі называлася Раманаўскім завулкам, Старараманаўскай, Новараманаўскай. Вуліца Урыцкага была Захар’еўскім завулкам.
Апісанне Вуліца Гарадскі Вал праходзіць на паўночны захад ад праспекта Незалежнасці, з захаду прымыкае вуліца Валадарскага, з усходу — Інтэрнацыянальная і Рэвалюцыйная вуліцы, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Няміга, працягваючыся далей як вуліца Раманаўская Слабада. На заходнім баку вуліцы — сквер Адама Міцкевіча. Нумарацыя дамоў — ад праспекта Незалежнасці.
Забудова Вуліца часткова захавала забудову другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзяў. Яна абмяжоўвае гістарычны Верхні Горад з захаду.
Няцотны бок
№ 1 (пр. Незалежнасці, 13) — пяціпавярховы жылы дом (1950—1954; архітэктары Г. Баданаў і М. Асмалоўскі). У доме жылі скульптар Заір Азгур, архітэктары Леанід Левін і Сяргей Баткоўскі, акцёр і рэжысёр Леон Рахленка, лёгкаатлет Міхаіл КрываносаўОкнами на Проспект. «Каравай» и дом № 13, где находится кинотеатр «Центральный» . — № 3 — будынак (1940—1950-я) — № 5 — двухпавярховы будынак (пачатак XX стагоддзя) — . Выключаны з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей у 2015 годзе. № 7 — двухпавярховы будынак (1914) —
Цотны бок
№ 2 (пр. Незалежнасці, 15) — чатырохпавярховы дом Мінскага таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага страхавання (1914; архітэктары Генрых Гай, Станіслаў Гайдукевіч). Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вуглавая частка будынка завершана скульптурнай кампазіцыяй у выглядзе грэчаскай багіні ўрадлівасці, багацця і земляробства Дэметры з дзецьмі. З 1920 года будынак займае НК Беларусі, з 1922 года — ДПУ БССР. У 1929 годзе ў будынку размяшчаецца ДПК (Дзяржаўнае палітычнае кіраўніцтва), казармы палка ДПК, клуб, камендатура, Цэнтральная «кантора». З 1934 года — НКУС БССРМаракоў, Л. Галоўная вуліца… С. 214. Цяпер будынак займае Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. — Будынкі № 2 і № 4 злучае будынак-шырма, дзе, відаць, няма ніякіх памяшканняў акрамя калідора. За гэтай шырмай размешчаны будынак следчага ізалятара КДБ, больш вядомы як «Амерыканка»Шырма для «Амерыканкі» (вул. Камсамольская 30, корпус 5). № 4 — будынак (1915) — № 6 — будынак (1930—1950-я) —
№ 8 (вул. Інтэрнацыянальная, 2) — пяціпавярховы жылы дом — № 10 (вул. Інтэрнацыянальная, 1) — пяціпавярховы жылы дом —
№ 12 корпус 1 — двухпавярховы будынак дэпо Мінскага добраахвотнага пажарнага таварыства. Пабудавана ў 1885 годзе — № 12 корпус 2 — трохпавярховы будынак —
Помнікі
Бронзавая скульптура мінскага гарадавога, устаноўленая ў 2017 годзе цераз дарогу ад будынка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Атрымала дурную славу ў часы міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча пасля шматлікіх інцыдэнтаў з затрыманнем людзей, якія спрабавалі кантактаваць з ёй.
Транспарт Па вуліцы праходзяць аўтобусныя маршруты 23, 40, 50с, 65. Ля сквера Міцкевіча на ёй маецца тралейбусная канцавая станцыя, якая выкарыстоўваецца маршрутамі 9, 13, 14, 57.
Крыніцы
Спасылкі