Завадскэ () — пасёлак гарадскога тыпу ў Чарткіўскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады.

Агульная характарыстыка Першыя дамы з’явіліся тут у 1977 г. Паселішча было пабудавана на месцы хутара Ліпнікі (ці Лыпныкы) адначасова з будаўніцтвам Чарткіўскага цукровага завода. Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 2 ліпеня 1981 г. новазбудаванаму населенаму пункту была прысвоена назва Завадскэ (). 28 ліпеня 1981 г. рашэннем Цярнопальскага абласнога савета паселишча было аднесена да катэгорыі пасёлкаў гарадскога тыпу.

Другі па колькасці жыхароў населены пункт у раёне, размешчаны ў цэнтры раёна за 4 км ад раённага цэнтра і за 2 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Шманькіўчыкы. Ад верасня 2015 г. пасёлак — цэнтр пасялковай аб’яднанай тэрытарыяльнай грамады.

Праз пасёлак пралягае аўтамабільны шлях Бучач — Чарткіў — Скала-Падзільская, адкуль па дарозе Р24 можна дабрацца да Камянца-Падольскага.

У пасёлку ёсць дзве царквы — Святога апостала Андрэя Першазванага (ПЦУ) і Спаслання Святога Духа (УГКЦ).

Крыніцы

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Цярнопальскай вобласці