Вэлыкі Біркы () — пасёлак гарадскога тыпу ў Цярнопальскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны, цэнтр тэрытарыяльнай грамады, за 12 км на ўсход ад Цярнопаля, чыгуначная станцыя на лініі Цярнопаль — Підвалачыск.
Гісторыя XV—XVI ст. — каралеўскі маёнтак Боркі ўваходзіць ц Церабаўлянскае староства (павет) Галіцкай зямлі Рускага ваяводства Каралеўства Польскага. 1569—1772 гг. — у складзе Рэчы Паспалітай. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай з 1772 г. — пад уладай Габсбургскай манархіі. Ад пачатку 1782 г. сяло ўвайшло ў склад Цярнопальскага павета Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі Аўстрыі. Ад 15 чэрвеня 1810 г. да 3 мая 1815 г. аддадзена Расіі ў складзе Цяррнопальскага краю. 9 чэрвеня 1815 г. пасля Венскага кангрэса вернуты Аўстрыі. Падчас Першай сусветнай вайны ад 21 жніўня 1914 г. да 25 ліпеня 1917 г. сяло знаходзіцца пад расійскай акупацыяй у складзе Цярнопальскай губерні Галіцка-Букавінскага генерал-губернатарства. З пачаткам лістападаўскага чыну ад 1 лістапада 1918 да 17 ліпеня 1919 гг. — у складзе Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі. Падчас польска-савецкай вайны 1920 г. ад 26 ліпеня да 21 жніўня 1920 г. сяло знаходзіцца ў складзе Галіцкай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. 1 верасня 1921 г. уваходзіць у Цярнопальскі павет у складзе новастворанага Цярнопальскага ваяводства міжваенннай Польшчы. 1 жніўня 1934 г. утворана сельская гміна Боркі Вялікія, у якую ўвайшлі 11 навакольных сельскіх грамад Цярнопальскага павета. Ад 4 снежня 1939 г. сяло ўваходзіць у Цярнопальскую вобласць УССР. 2 ліпеня 1941 г. — 21 сакавіка 1944 гг. падчас нямецкай акупацыі ад 1 жніўня 1941 г. Вялікія Боркі — цэнтр воласці Цярнопальскага павета дыстрыкту Галічына Генерал-губернатарства Трэцяга Рэйха. Ад 17 студзеня 1940 да 2 ліпеня 1941 г. і ад 21 сакавіка 1944 да 1 студзеня 1963 г. — раённы цэнтр Цярнопальскай вобласці УССР. У 1963—1966 гг. Вялікія Біркы ўваходзяць у Підвалачыскі раён. Ад 8 снежня 1966 г. — сяло ўваходзіць у Цярнопальскі раён.
Крыніцы
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Цярнопальскай вобласці