Па́ўлу Се́зар Лі́ма (; , Рыа-дэ-Жанэйра), больш вядомы як Па́ўлу Се́зар Кажу́ () — бразільскі футбаліст, паўабаронца і нападнік. Чэмпіён свету 1970 у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Кар’ера Паўлу Сезар Ліма нарадзіўся ў фавелах, самых бедных раёнах поўдня Рыа-дэ-Жанэйра.

У 1967 годзе, ва ўзросце 18 гадоў, ён дэбютаваў у камандзе «Батафогу» і выйграў з клубам чэмпіянат штата Рыа-ды-Жанэйра. У фінальнай гульні турніру Паўлу Сезар забіў 3 галы ў вароты «Амерыкі», прынёс тым самым перамогу сваёй камандзе. У тым жа годзе ён дэбютаваў у зборнай Бразіліі, выйшаўшы на поле 19 верасня ў матчы з Чылі. На наступны год Паўлу Сезар выйграў свой другі тытул чэмпіёна штата, а таксама адсвяткаваў перамогу ў кубку Бразіліі. У 1970 годзе ён паехаў у складзе зборнай на чэмпіянат свету, спачатку ён планаваўся галоўным трэнерам каманды Марыу Загалу як ігрок асновы, але затым трэнер зразумеў, што гульня Паўлу Сезара не падыходзіць для схемы каманды і адправіў яго на лаўку запасных, у выніку ён правёў 3 гульні. У 1971 годзе пасля таго, як «Батафогу», за некалькі тураў да канца першынства лідыраваў, але прайграў некалькі матчаў і саступіў чэмпіёнства ў штаце «Флуміненсі», Паўлу Сезар быў абвінавачаны фанатамі каманды, што ўжо загадзя святкаваў перамогу і не паважаў супернікаў. Пасля гэтага Кажу прыняў рашэнне сысці з клуба.

Крыніцы

Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Грэміу Катэгорыя:Ігракі ФК Экс-ан-Праванс Катэгорыя:Ігракі ФК Каліфорнія Сёрф Катэгорыя:Ігракі ФК Карынтыянс Катэгорыя:Ігракі ФК Васка да Гама Катэгорыя:Ігракі ФК Батафогу Катэгорыя:Ігракі ФК Флуміненсі Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Марсель Катэгорыя:Ігракі ФК Фламенгу Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе