Ілава () — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Ілаўскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Ілава. Займае плошчу 21,88 км². Насельніцтва — 33 132 чалавекі (на 2018 год). Горад размешчаны на паўднёвым беразе возера Язёрак (Ілаўскае Паазер’е), над ракой Ілаўка. У 1975—1998 гадах адміністрацыйна ўваходзіў у склад Альштынскага ваяводства.

Горад знаходзіцца на Ілаўскім Паазер’і, над самым доўгім возерам ў Польшчы — Язёрак. Знаходзіцца на землях гістарычнай Памезаніі і на тэрыторыі, якую з XVI ст. называлі Верхняй Прусіяй (). Праз Ілаву цякуць рэкі Ілаўка і Тынвалд. У адміністрацыйных межах горада знаходзіцца самы вялікі востраў на тэрыторыі Польшчы — Вялікая Жулава, на які можна патрапіць на пароме. Горад знаходзіцца на тэрыторыі Зялёных лёгкіх Польшчы — абшару, які вызначаецца чыстатой паветра і разнастайнасцю прыроды. З захаду і поўначы з горадам мяжуе Ландшафтны парк Ілаўскае Паазер’е.

Ілава — цэнтр адпачынку, паралімпійскі і турыстычны. У лесе паблізу горада знаходзяцца цэнтры адпачынку Польскага тэлебачання Сарнувэк і Тлакавіска, дзе адпачываюць журналісты. З Ілавы можна даплыць да Балтыйскага мора праз возера Язёрак і гістарычны Элблонгскі канал. Перад Другой сусветнай вайной горад называлі «пярлінай Оберланда». Над возерам Сільм знаходзіцца адзін з некалькіх у свеце цэнтраў навучання капітанаў марскіх перавозак і партовых пілотаў, дзе яны навучаюцца манеўраваць марскімі суднамі з дапамогай мініяцюрных мадэлей. Горад называецца таксама польскай летняй сталіцай традыцыйнага джазу з-за арганізаванага там найстарэйшага фестывалю гэтага жанру музыкі ў Еўропе — Old Jazz Meeting «Złota Tarka». У Ілаве знаходзіцца Папская Кальварыя Ілаўскага Паазер’я. Знаходзіцца ў яе Крыжавая дарога, якой станцыі зробленыя ў форме каякаў у памяць двух візітаў Кароля Войтылы над возерам Язёрак, па якім будучы Папа Рымскі плаваў каякам з моладдзю. Ілава знаходзіцца на Дарозе Святога Якуба — аднаго з самых важных хрысціянскіх шляхоў пілігрымак у свеце), якая вядзе да кафедры ў Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі.

Прырода

Паводле дадзеных з 1 студзеня 2009 года, плошча горада складае 21,88 км², што ставіць яго на трэцяе месца ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве і на пятае месца па колькасці насельніцтва.

Ілава і яго ваколіцы ляжаць у хвалепадобнай марэнай і сандровай тэрыторыі, якая адрозніваецца разнастайнымі формамі рэльефу. У межах горада, на возеры Язёрак (самае доўгае возера ў Польшчы і шостае па велічыні) знаходзіцца востраў Вялікая жулава з астанкамі старажытнапрускага гарадзішча. У наваколлях горада, на сандравых зямлях, знаходзяцца азёры, у асноўным вадасцёкавыя, акружаныя значнымі ляснымі комплексамі. У самой Ілаве, апрача вышэйзгаданага Язёрака, ёсць яшчэ больш за дзясятак дробных азёр (у тым ліку Малы Язёрак, Ілаўскае, Дул). Разам з Эльблонскім каналам азёры і рэкі Ілаўскага возера ўтвараюць шырокую сістэму ўнутранай навігацыі, якая злучае навакольныя вадаёмы. Гэты канал дазваляе плыць ад Ілавы да Балтыйскага мора.

У наваколлі Ілавы, сярод іншых, ёсць: Ландшафтны парк Ілаўскага Паазер'я, які мае статус «Зялёныя лёгкія Польшчы» Прыродны заказнік «Чэрвіца» Прыродны заказнік возера Гаўды Прыродны заказнік Ясненскае возера (празрыстасць вады да 15 м) Прыродны заказнік возера Караш, запаведнік пад аховай Рамсарскай канвенцыі Прыродны заказнік возера Ілгі Ландшафтны парк Дылеўскіх пагоркаў Прыродны запаведнік Французскага возера Дылева Прыродны запаведнік ракі Дрвенца

Гісторыя

Гісторыя горада Ілава (па-нямецку «Deutsch-Eylau») бярэ пачатак з 1305 года. У тым жа годзе тэўтонскі комтур хрыстбургскі Зігхонд фон Шварцбург (Sieghond von Schwarzburg) заснаваў асаду на паўвостраве возера Язёрак на месцы старога прускага паселішча і надаў ёй гарадскія правы. У 1317 г. гарадскі прывілей быў адноўлены. У найстарэйшых дакументах горад фігуруе пад назвамі: «Ілавія» (1317), «Ilow themptonikalis» (1421), «Deutschen Ilow» (1404), «Deutschen Ylaw» (1421), «Ylow» (1437). Горад быў рэзідэнцыяй тэўтонскага чыноўніка пад камандаваннем комтура хрыстбургскага. У 1362—1363 гадах горад уразіла чума, якая якая пашкодзіла яго развіццю.

Тапанімія Самай старажытнай формай назвы Ілава з’яўляецца лацінская «Ylavia». Гэта форма з’явілася ў лакацыйным дакуменце з 1317 года. У пазнейшых дакументах 1333 і 1334 гадоў сустракаецца «Ylav», а ў дакуменце з 1338 г. форма «Ylau». У пятнаццатым стагоддзі з’явіліся формы «Ylow» і «Ylow Thethoneticis». У 1430 і 1438 гадах дакументы, выдадзеныя крыжацкім комтурам хрыстбургскім, гаварылі пра «Deutschen Ylaw». У 1443, 1457 і 1458 гадах горад называўся «Ylaw», а ў 1456 г. была прынята форма «Ilau», затым у 1459 г. была зменена на «Eylaw». У 1457 г. была выкарыстана назва «Deutze Eylau», а ў 1468 г. іншая форма «Dwetsch Eylau». Паміж шаснаццатым і сямнаццатым стагоддзямі сустракаюцца назвы: «Teutshen Eylau», «Deutscheneylau» і «Theuto Ilavia». У 18 стагоддзі была прынята форма «Deutsch Eylau», якая выкарыстоўвалася да 1933 года. З 1 студзеня 1934 года назва была зменена на «Stadt Deutsch Eylau» («Stadt» — ням. горад). З 1945 года польская назвай горада стала «Iława» (Ілава), якая была афіцыйна зацверджана 7 мая 1946 гZarządzenie Ministrów: Administracji Publicznej i Ziem Odzyskanych z dnia 7 maja 1946 r. (Monitor Polski z 1946 r. nr 44, poz. 85)..

Мікрараёны Ілавы

Старэ място (Стары горад) Цэнтрум (Цэнтр) Острудзке (Аструдскае) Пястовске (Пястоўкае) Млодых (Маладых) Кармаран Ліповы двур (Ліпавы двор) Гаерак Подлесьнэ (Падлеснае) Тшыдзестолеця (Трыццаці гадоў) Дзельніца Пшэмыслова (Прамысловы раён) Любавске (Любаўскае) Каперніка Новы сьвят (Новы свет) Слонэчнэ (Сонечнае) Маріна Ілава Войска польскего (Польскага войска) Собескего (Сабескага)

Адукацыя

Пачатковыя школы Пачатковая школа № 1 імя Мікалая Каперніка Пачатковая школа № 2 з інтэграцыйнымі аддзеламі імя Марыі Канапніцкай Пачатковая школа № 3 з інтэграцыйнымі аддзеламі імя Польскіх алімпійцаў Пачатковая школа № 4 імя Польскіх падарожнікаў Пачатковая школа № 5 з інтэграцыйнымі аддзеламі імя Польскіх лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі Калектыў школьна-навучальных устаноў — Пачатковая адмысловая школа Пачатковая школа ў Цэнтры пастаяннай адукацыі № 1

Сярэднія і панадгімназыйныя школы

Калектыў агульнаадукацыйных школаў імя Стэфана Жэромскага Калектыў школаў імя Герояў верасня 1939 Калектыў школаў імя Канстытуцыі 3 Мая Адмысловы школьна-навучальны асяродак Цэнтр адукацыі Цэнтр адукацыі дарослых «Альфа» Цэнтр прафесійнай адукацыі Цэнтр пастаяннай адукацыі № 1 (у папраўчай ўстанове) Ліцэй для дарослых «Эдума»

Вышэйшыя школы філіял Вышэйшай школы імя Паўла Ўлодковіца у Плоцку Гданскі тэхнічны ўніверсітэт — Эксперыментальны цэнтр факультэта акіянічнай тэхнікі і суднавых тэхналогій у Ілаве Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні — Аддзел гідрабіялогіі (лімналагічная станцыя) у Ілаве Морская акадэмія у Гдыні — Навукова-даследчы цэнтр манеўравання караблёў (Школа капітанаў) у Ілаве Універсітэт Казіміра Вялікага у Быдгашчы — Настаўніцкі каледж замежных моў у Ілаве

Мастацкія школы Пачатковая дзяржаўная музычная школа 1. ступені імя Тадэвуша Бэрда