Яўген Война (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Энергетык-БДУ».

Клубная кар’ера З 2019 года, пасля выхаду мінскага «Энергетыка-БДУ» ў Вышэйшую лігу, пачаў выступаць за дубліруючы склад клуба. Таксама стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. 27 красавіка 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (4:3) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым да асновы не прыцягваўся, выступаў за дубль.

У пачатку 2021 года, пакінуўшы «Энергетык-БДУ», далучыўся да каманды БДУ з Другой лігі. У ліпені 2021 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў». У сезоне 2021 быў іграком асновы, а ў 2022 годзе стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2023 года пакінуў гомельскі клуб.

У лютым 2023 года стаў іграком «Маладзечна». У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам, аднак у красавіку перайшоў у «Энергетык-БДУ».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 Д1 Энергетык-БДУ 1 0 2020 дубль Энергетык-БДУ 23 1 2021 (1) Д3 БДУ 10 4 2021 (2) Д2 Лакаматыў 16 0 2022 Д2 Лакаматыў 11 0 2023 Д2 Маладзечна 23 3

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК БДУ Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна