Сербалужыцкая літаратура — літаратура на верхнялужыцкай і нижнялужыцкай мовах або напісаная сербалужыцкімі аўтарамі на іншых мовах. Самым старажытным пісьмовым помнікам на лужыцкай мове, які захаваўся да нашага часу, з'яўляюцца фрагменты так званага сачынення «Magdeburgske glosy», якое датуецца XII стагоддзем. Рэгулярнае выданне друкаваных кніг на лужыцкіх мовах пачалося ў XVI стагоддзі. Існуе корпус «Лужыцкіх моўных помнікаў», выдадзеных на працягу XVI—XVIII стагоддзяў і значна паўплываўшых на развіццё лужыцкіх моў.
XVI стагоддзе
Да XVI стагоддзя літаратурная творчасць лужыцкага народа існавала ў асноўным у вуснай форме: напрыклад, гераічныя (Нашы хлопцы з вайны едуць) і царкоўныя спевы. Найстаражытны помнік сербалужыцкага пісьменства — тэкст лацінскага псалма Магдэбургскага рукапіса (Magdeburgske glosy) XII стагоддзя з падрадковым перакладам на старалужыцкую і нямецкую мовы. На думку славіста Г. Шустэра-Шэўца, славянскі пераклад належыць да заходне-ніжнялужыцкага дыялекта.
Гісторыя сербалужыцкай літаратуры бярэ пачатак з часоў Рэфармацыі — XVI стагоддзя. Самым раннім помнікам дзелавога пісьменства з'яўляецца «Будзішынская прысяга» 1532 года. Гэта была прысяга на вернасць уладам, дадзеная лужычанамі пасля атрымання імі права раўнапраўных грамадзян Будзішына. Пазней аналагічныя прысягі з'явіліся і ў іншых гарадах Лужыцы. Важную ролю ў станаўленні пісьменства ў верхне - і ніжнялужыцкіх сербаў у XVI—XVIII стагоддзях выконвалі пераклады Бібліі і іншых рэлігійных тэкстаў. Першыя кнігі былі напісаныя і надрукаваныя пратэстантамі на ніжнялужыцкіх дыялектах: у 1548 годзе Міклаўш Якубіца пераклаў Новы Запавет, у 1574 годзе Альбін Молер выдаў «Малы Катэхізіс».
У 1595 годзе ў свет выйшла першая друкаваная кніга на верхнялужыцкай мове — «Малы катэхізіс» Лютэра, перакладзены Вяцлавам ВорэхамGreville Corbett, Bernard Comrie, The Slavonic Languages, стр. 596Sächsische BiografieHinc Šewc, Před 400 lětami wuda so prěnja hornjoserbska kniha, Rozhlad. Budyšin, 45, 1995, 12. - s. 426-429. У 1707 годзе Юрыем Гаўштынам Светлікам быў выкананы поўны пераклад Бібліі. У XVI—XVII стагоддзях узніклі верхнялужыцкая (у каталіцкім і пратэстанцкім варыянтах) і ніжнялужыцкая пісьмовыя мовы. Шэраг помнікаў сербалужыцкага пісьменства быў напісаны на дыялектах, якія пасля вымерлі. У 1884 годзе лужыцкі фалькларыст Гендрих Ёрдан выявіў рукапіс сачынення «Gregoriusowe kěrlušowe knižki», якое датуецца канцом XVI стагоддзя і ўяўляе сабой ўзор развіцця верхнялужыцкай мовы і яе дыялектаў. Стварэнню адзінай нацыянальнай мовы перашкаджала і тэрытарыяльная раз'яднанасць лужыцкіх сербаў. Лужыцкім пісьменнікам пачатку XVI стагоддзя, які пісаў на латыні, быў выкладчык Кракаўскага і іншых універсітэтаў Еўропы — Ян Рак (пам. 1520). У 1502 годзе ў Страсбургу былі апублікаваныя яго «Песні». Вядома, што Рак напісаў і «Вершы аб Лужыцы». Іншым буйным гуманістам і паэтам быў Каспар Пойкер (пам. 1602). Знаходзячыся ў зняволенні ў Лейпцыгскай турме, Пойкер у 1583 годзе напісаў паэму на латыні «Ідылія радзімы», якая з'яўляеца пераказам хронікі Баутцена яго акругі (апублікавана ў 1594 годзе). Самым вядомым праціўнікам Рэфармацыі XVI стагоддзя быў выкладчык Кракаўскага універсітэта Ян Лужыцкі. У 1560 годзе ён выдаў кнігу палемічнага характару «Гістарычнае апавяданне аб розных прадметах». Каспар Яніцый, які нарадзіўся ў Баўтцэне, напісаў паэму «Твар школы» («Prosopon Scholae»), у якой апісаў нялёгкае становішча школы, зніжэнне якасці адукацыі і падзенне нораваў. Ураджэнец Котбуса Якуб Янус (пам. 1583) пакінуў пасля сябе шматлікія творы, сярод якіх — «Дзень нараджэння Хрыста» і «Дзеі прарокаў». Ніжнялужыцкі тэолаг і навуковец Альбін Молер ў 1574 годзе ў Баўтцене выпусціў першыя кнігі на ніжнялужыцкаq гаворцы: «Малы катэхізіс», «Зборнік лужыцкіх псалмоў» і «Вечны царкоўны каляндар». На ніжнялужыцкай мове Молерам былі выдадзены ў Лейпцыгу працы па астраноміі і астралогіі: «Падрабязнае і праўдзівае паведамленне аб новай камеце» (1605) і «Вялікая практычная астралогія» (1613). У 1582 годзе ён напісаў кнігу аб лекавых раслінах. У 1597 годзе серболужицкий святар Вяцлаў Варыхій выдаў перакладзены ім катэхізіс на верхнялужыцкай мове, да якога прыкладаўся артыкул на нямецкай мове: «Звесткі аб тым, як ужываць і вымаўляць літары на лужыцкай мове».
XVII стагоддзе
Родам з Ніжняй Лужыцы быў Ян Бок (пам. 1621), які валодаў сямю мовамі, у тым ліку ніжнялужыцкай (які ён называў «сармацкай» мовай). Бок пісаў вершы на латыні і нямецкай мове, а таксама гістарычныя сачыненні пра венграў і туркаў. У вершы 1612 года Бок апяваў родную зямлю «Лужыцу-маці». Хандраш Тара (пам. ок. 1638) у 1610 годзе ў Франкфурце-на-Майне апублікаваў «Малы катэхізіс» Лютэра на паўднёва-ніжнялужыцккім сторкаўскім дыялекце. Сярод іншых ягоных рукапісаў: «Слоўнік лужыцкай мовы ў Буххольцы і ваколіцах», граматыка лужыцкай мовы, «Лужыцкія пропаведзі» (не захаваліся). У 1627 годзе верхнялужыцкі святар Грэгар Марціні апублікаваў кнігу «Сем пакаянных псалмоў царственнага прарока Давіда. Па-лужыцку і па-нямецку». У 1650 годзе святаром Янам Хойнаном была падрыхтавана да друку першая граматыка ніжнялужыцкай мовы з ніжнялужыцка-лацінскім слоўнікам «Linguae Vandalicae ad dialectum Cotbisiani formandae aliquis Conatus». Прыблізна ў гэты ж час Юрэ Эрмель выпусціў першы буквар на ніжнялжыцкай мове «ABC — Kniglicki» (ў 1669 годзе буквар апынуўся пад забаронай і быў канфіскаваны нямецкімі ўладамі). У 1654 годзе святаром Адамам Ціла была выдадзена кніга на ніжнялужыцкай мове «Catechismus und Glaubens Articul» (у 1667 годзе забаронена і знішчана нямецкімі ўладамі). У 1653-1656 гадах святарамі «вендскай акругі» былі выдадзены чатыры кнігі на ніжнялужыцкай мове: Катэхізіс, Псалтыр, Зборнік урыўкаў з Бібліі і Зборнік царкоўных песнапенняў. У 1679 годзе Якубам Ксаверам Тіцынам у Празе была выдадзена граматыка верхнялужыцкай мовы «Principia linguae Wendicae», якая стала асновай для верхнялужыцкай каталіцкай літаратурнай мовы.
Навукоўцам і святаром Юрыем Лудовіцы (пам. 1673) была напісана першая граматыка верхнялужыццкай мовы «Rudimenta Grammaticae Sorabo-Vandalicae idiomatis Budissinatis deliniata». У 1675 годзе вучоны Юра Крыгар выступіў у Вітэнбергскім універсітэце і выпусціў кнігу «Аб сербалужычанах, славянскім народзе, у прастамоўі названых вендамі». У 1689 годзе Захарый Бірлінг выпусціў працу па лужыцкай арфаграфіі «Didascalia seu Orthographia Vandalica». Міхал Френцель-старэйшы (пам. 1706), будучы святаром у Баутцене, займаўся перакладчыцкай дзейнасцю на будзішынскім дыялекце верхнялужыцкай мовы. У 1706 годзе пасля смерці Фрэнцеля быў цалкам апублікаваны перакладзены ім Новы Запавет.
XVIII стагоддзе
Адным з вядомых лужыцкіх родаў, якія адыгралі значную ролю ў станаўленні сербалужыцкай літаратуры, стаў род Фрэнцелей, з якога з 1660-х да сярэдзіны XVIII стагоддзя выйшла некалькі прадстаўнікоў сербалужыцкай навуковай і творчай інтэлігенцыі. Першым вядомым прадстаўніком гэтага роду стаў перакладчык Міхал Фрэнцель, які ў 1706 годзе выдаў Новы Запавет на верхнялужыцкай мове. Яго дзейнасць спрыяла павышэнню прэстыжу роднай мовы сярод лужычанаўЕрмакова М. И., Роль верхнелужицкого протестантского перевода Библии 1728 г. в становлении и развитии литературного верхнелужицкого языка, стр. 124.. Міхал Фрэнцель быў бацькам лужыцкага энцыклапедыста Абрахама Фрэнцеля і паэта Міхала Фрэнцеля, які, у сваю чаргу, даводзіўся бацькам храністу Саламону Богухвалу Фрэнцелю. Абрахам Фрэнцель (пам. 1740) быў аўтарам дзесяцітомнай працы «De originibus linguae Sorabicae» («Пра паходжанне лужыцкай мовы»). У апошніх двух тамах Фрэнцель даў тлумачэнне назваў населеных пунктаў Лужыцы. У 1719 годзе выйшла ў свет кніга Фрэнцеля аб язычніцкіх бажаствах славянаў і лужычанаў «De diis Slavorum in specie».
У 1706 годзе Янам Богумілам Фабрыцыусам, які стаяў ля вытокаў ніжнялужыцкай літаратурнай мовы, была адкрыта першая друкарня ў Котбусе. У 1721 годзе ў Будзішыне быў выдадзены лацінска-лужыцкі слоўнік, складзены Юрыем Гаўштынам Светлікам. Ураджэнец Котбуса Ян Богумер Рыхтар, вядомы сваімі даследаваннямі аб пчалярстве, у 1730 годзе выпусціў гісторыка-этнаграфічную працу на нямецкай мове «Збор некаторых паведамленняў аб горадзе Котбусе ў Ніжняй Лужыцы і прылеглых да яго месцах». У 1738 годзе ў Любене пачало выходзіць штомесячнае навуковае выданне «Destinata Litteraria et Fragments Lusatica». Важнымі адукацыйнымі ўстановамі, у якіх выхоўвалася сербалужыцкая інтэлігенцыя, былі Лужыцкая семінарыя (дзейнічала з 1728 па 1922 год) і Маластранская нямецкая гімназія ў Празе. У гэтых установах навучаліся будучыя сербалужыцкія пісьменнікі і паэты XVIII—XIX стагоддзяў.
У 1766 годзе выйшла першая ў гісторыі газета ў рукапісным варыянце на верхнялужыцкай мове «Lipske nowizny a wšitkizny». Гэтую газету выдавалі прадстаўнікі Сербскага прапаведніцкага таварыства, якое ўзнікла ў 1716 годзе сярод лужыцкіх студэнтаў Лейпцыгскага універсітэта. У 1728 годзе гэта таварыства выдала Біблію на верхнялужыцкай мове, якая ўвайшла ў корпус «Лужыцкіх пісьмовых помнікаў». Членам гэтага таварыства быў прадстаўнік эпохі Асветы Гадам Богухвал Шэрах (пам. 1773), які выдаў вялікую колькасць рэлігійных тэкстаў. У 1755 годзе выйшаў яго артыкул на нямецкай мове «Пасланне ў абарону старажытных славян і лужычан», у якім аўтар паспрабаваў развянчаць нямецкія прадузятасці супраць славян. У другой палове XVIII стагоддзя з'явілася вялікая колькасць лужыцкіх выданняў на нямецкай мове. Так, у 1768 годзе ў Гёрліцы быў заснаваны нямецкамоўны «Лужыцкі часопіс». Юрый Мень, прадстаўнік свецкага кірунку ў літаратуры, у 1767 годзе напісаў патрыятычную паэму «Лужыцкай мовы магчымасці і ўсхваленне у паэтычнай песні».
Ян Гарчанскі ў 1782 годзе апублікаваў на нямецкай мове кнігу «Роздум верхнялужыцкага серба пра лёс свайго народа...». У нямецкім часопісе «Lausitzer Provinzial-Blätter» Гарчанскі пісаў: «Прызнаюся адразу: я сербалужычанін і не саромеюся свайго паходжання...». Грамадска-палітычны часопіс на верхнялужыцкай мове, «Штомесячнік для павучанні і суцяшэння» («Mesačne pismo k rozwučenju a wokřewjenju»), які выйшаў у 1790 годзе ў Баўтцэне адразу ж быў забаронены ўладамі Саксоніі, якія апасаліся хваляванняў. Мовазнаўцам Янам Бедрыхамм Фрыца (пам. 1819) быў перакаладзены на ніжнялужыцкую мову Стары Запавет, складзены ніжнялужыцкі слоўнік з граматыкай.
XIX стагоддзе Журналіст-асветнік Ян Богухвал Дэйка (пам. 1853) з 1809 па 1812 год выдаваў на верхнялужыцкай мове штомесячник «Serbski powědar a kurěr» («Лужыцкі апавядальнік і кур'ер»). На першую палову XIX стагоддзя давялося творчасць верхнялужыцкіх паэтаў Рудольфа Меня, натхняльніка нацыянальнага адраджэння Гандрыя Любенскага, ніжнялужыцкіх пісьменнікаў Дабіта Богувера Глована, Помгайбога Крысталюба Фрыца і Ханза Непілы. Бедрых Адольф Клін, вядомы, у першую чаргу, як публіцыст, пісаў таксама вершы на лацінскай і верхнялужыцкай мовах. У 1826 годзе стаў выходзіць рукапісны літаратурны часопіс «Сербске новіны». Пачатак найбольш плённага перыяду рамантызму ў Верхняй Лужыцы было звязана з Гандрыям Зэйлерам (пам. 1872) і Гендрыхамм Аўгустам Крыгарам (пам. 1858). Зэйлер быў аўтарам песні, якая атрымала назву «Цудоўная Лужыца», якая стала нацыянальным гімнам лужычанаў. Для Лужыцы Зэйлер мае такое ж значэнне, як А. С. Пушкін для Расіі.
Нацыянальнае адраджэнне