Вольга Уладзіміраўна Мельнік (нар. , Брэст) — беларуская спартыўная акрабатка. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Спартыўная кар’ера На Сусветных гульнях 2017 года ва Уроцлаве ў пары з Артурам Беляковым заваявала сярэбраны медаль у мнагабор’і сярод змяшаных пар.
У 2019 годзе на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску ў пары з Артурам Беляковым заваявала сярэбраны медаль у балансавых практыкаваннях і два бронзавыя медалі ў мнагабор’і і дынамічных практыкаваннях сярод змяшаных пар.
Палітычныя погляды Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.
Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры Еўрапейскіх гульняў 2019 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры Еўрапейскіх гульняў 2019 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры Сусветных гульняў 2017 года Катэгорыя:Спартыўныя акрабаты Беларусі