«Ахвярам Мінскага гета» — мемарыяльны знак у Мінску, размешчаны ў скверы на рагу вуліц Прытыцкага і Берута, каля Кальварыйскіх могілак. Устаноўлены ў 2009 годзе каля месца, дзе нацысты ў 1941—1943 гадах рассталялі звыш 14000 вязняў Мінскага гета, пра што сведчаць надпісы на чатырох мовах — беларускай і англійскай на левым блоку, рускай і іўрыце на правым.

Аўтары мемарыльянага знака — скульптары Алена Хараберуш і Леанард Пакульніцкі, пры ўдзеле ў эскізнай распрацоўцы і працоўнай мадэлі помніка Максіма Петруля«Мастацтва» № 7 (412). 2017 , архітэктар Леанід Левін«Мастацтва» № 5 (410). 2017 .

Складаецца з двух велізарных гранітных блокаў, паміж якімі нібыта заціснуты абагульненыя бронзавыя фігуры, пазбаўленыя індывідуальных рысаў, — моцная мастацкая метафара безнадзейнасці, сціснутасці і раздушанасці абставінамі.

Спасылкі

Катэгорыя:2009 год у Мінску Катэгорыя:Мемарыяльныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Вуліца Прытыцкага (Мінск) Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Помнікі ахвярам Халакоста Катэгорыя:Мінскае гета Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Левіна Катэгорыя:Творы Алены Хараберуш Катэгорыя:Творы Леанарда Пакульніцкага