Іван Васілевіч Дзямура () — архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1974 годзе аддзяленне архітэктуры Львоўскага будаўнічага тэхнікума (выкладчыкі Л. Л. Абліцова, Гуль), у 1985 годзе — факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва БІІЧТа.
Архітэктар Чачэрскага раёна; начальнік ВКПМ-3 інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя», дырэктар Гомельархпраекта, намеснік начальніка ўпраўлення Дзяржбуднагляда Гомельскага аблвыканкама, намеснік старшыні камітэта па будаўніцтве Гомельскага аблвыканкама; галоўны архітэктар праектаў інстытута «Гомельграмадзянпраект».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1990 года.
Творчасць
Асноўныя працы:
Праект дэталёвай планіроўкі цэнтра Чачэрска (1961, у сааўтарстве); Карэктура генплана Чачэрска (1982, у сааўтарстве); Праект зон аховы Палацава-паркавага ансамбля ў Гомелі (1969), Рэканструкцыя і рэстаўрацыя Сабора Св. Пятра і Паўла ў Гомелі (1991, будаўніцтва ў 1991—1992), Рэканструкцыя фасадаў будынкаў санаторна-аздараўленчага комплексу чыгункі ў Гомелі (2003, будаўніцтва ў 2004), Рэканструкцыя будынка па вул. Савецкай, 8 у Гомелі (2004, будаўніцтва ў 2005); Помнік землякам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны у Добрушы (2005, будаўніцтва ў 2005); Рэканструкцыя будынка па вул. Пушкіна, 14 у Гомелі пад тэатр лялек (2005—2006, будаўніцтва ў 2007), Бюст І. П. Шамякіну ў Карме Добрушскага раёна (2006, скульптар Д. А. Папоў); Рэканструкцыя Палаца культуры чыгуначнікаў пад абласную філармонію ў Гомелі (2005—2006, будаўніцтва з 2005).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гомеля