Засу́лле (, ) — аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рубяжэвіцкага сельсавета. За 16 кіламетраў на паўночны ўсход ад Стоўбцаў, 96 кіламетраў ад Мінска.

Гісторыя

Вядома з XVI ст. Першыя вядомыя ўладальнікі — татарскія князі Уланы (Улановічы). У 1592 годзе вёску набыў князь Яраш Жыжэмскі. На працягу XVII ст. вёска разрасталася, чаму спрыяла знаходжанне на гандлёвым шляху Менск—Мір. У XVIII ст. на некаторы час вёска ўваходзіла ў склад уладанняў Радзівілаў. У канцы XVIII ст. уладальнік — Вінцэнт Дзерналовіч. У XIX ст. уласнасць перайшла да Крупскіх.

У 1921—1939 гадах у складзе Польшчы.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Засульскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 548 жыхароў (1897) 984 жыхары, 281 двор (1971) 422 жыхары, 186 двароў (1997) 307 жыхароў, 138 двароў (2013)

Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Амбулаторыя Аддзяленне сувязі

Славутасці

Сядзіба Крупскіх Свята-Іаана-Прадцечанская царква Камень у памяць пра Каруся Каганца, які ў 1872—1880 гг. правёў тут дзіцячыя гады.

Вядомыя асобы Уладзімір Іосіфавіч Жук (нар. 1941) — беларускі мастак-плакатыст. Георгій Іосіфавіч Жыхар (нар. 1936) — беларускі спецыяліст у галіне цеплаэнергетыкі. Доктар тэхнічных навук, прафесар. Урбан Баніфацевіч Крупскі (1863—1915) — беларускі палітычны, культурны і гаспадарчы дзеяч Расійскай імперыі. Чэслаў Урбанавіч Крупскі (1889—1939/1940) — беларускі і польскі дзяржаўны дзеяч, юрыст і маянтковец. Януш Урбанавіч Крупскі (1898—1939) — інжынер-аграрый, апошні прыватны ўласнік маёнтка Засулле ў Расійскай імперыі і міжваеннай Польшчы.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 Раюк, А.Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара / А.Р. Раюк // Научные труды Респ. ин-та высш. школы. Истор. и псих.-пед. науки : сб. науч. ст.: в 3 ч. / РИВШ ; редкол. : В.А. Гайсёнок [и др.]. — Минск : РИВШ, 2023. — Вып. 23. — Ч. 1. — С. 339—346. Федорук, А.Т.

Спасылкі

Катэгорыя:Рубяжэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна

Катэгорыя:Крупскія герба «Корчак»