Аляксандр Васілевіч Асяне́нка (нар. , г.п. Астравец, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1975 годзе Беларускі палітэхнічны інстытут. У 1975—1993 гадах працаваў у інстытуце Віцебскграмадзянпраект: архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік Архітэктурна-канструктарскай майстэрні № 1. У 1991—2004 гадах дырэктар «Творчай майстэрні архітэктара А. В. Асяненкі», з 2004 года — галоўны архітэктар ААТ «Сіці-Арх плюс».
Сябра Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. У 1992—1998 гадах старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў і член рэспубліканскага Савета БСА. Член КПСС з 1986 года.
Пражывае ў Віцебску па пр. Фрунзэ, 17а.
Творчасць Асноўныя работы ў Віцебску (у сааўтарстве): комплекс інтэрнатаў на праспекце Перамогі, 82-кватэрны дом па вуліцы Чкалава, 24-кватэрны дом па вул. Леніна, жылыя дамы № б, 7, 8 па праспекце Будаўнікоў (1981, 1986, 1987), 12-павярховы жылы дом для маласямейных (1987) .
Узнагароды Узнагароджаны граматай Віцебскага аблвыканкама, дыпломамі рэспубліканскіх архітэктурных аглядаў-конкурсаў Беларусі і Расіі, Ганаровымі граматамі БСА.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Віцебска