Люботын () — горад у Харкаўскай вобласці Украіны за 24 км ад Харкава паблізу аўтатрасы Кіеў — Харкаў. Вузлавая чыгуначная станцыя, ад якой чыгунка разыходзіцца ў чатырох напрамках.

У горадзе працуе 200 прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, больш за 150 гандлёвых аб’ектаў, аддзел паліцыі, гарадскі суд, 7 школ, 4 дзіцячых дашкольных установы, дом дзіцячай і юнацкай творчасці, чыгуначны ліцэй, тэхнічная школа, музычная школа і стадыён «Алімпіец».

У сярэдзіне 50-х гг. XVII ст. казакамі-ўцекачамі з Правабярэжнай Украіны на рацэ Люботынцы была заснавана слабада Люботын, якая пасля ператварылася ў соценнае мястэчка Харкаўскага казацкага палка.

Вядомыя асобы Уладзімір Васілевіч Бачкоў (нар. 1944) — беларускі архітэктар. Кацярына Аляксандраўна Рэзнік — украінская спартсменка і палітык. Алег Мікалаевіч Галтвянскі (нар. 1980) — украінскі палітык, пісьменнік, грамадскі і ваенны дзеяч. Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Харкаўскай вобласці