Паводле Канстытуцыі 21 кастрычніка 1998 года, Албанія з’яўляецца ўнітарнай дэмакратычнай парламенцкай рэспублікай. Кіраўніком дзяржавы з’яўляецца Прэзідэнт. Уся паўната ўлады належыць заканадаўчаму органу — аднапалатнаму Парламенту, што абіраецца кожныя чатыры гады; і лідару выканаўчай улады — прэм’ер-міністру, што ачольвае кабінет міністраў. Албанія падзяляецца на 12 абласцей, у склад якіх уваходзіць 61 муніцыпалітэт, на самым нізкім узроўні налічваецца амаль 3000 камун.
Дзяржащны лад Заканадаўчая ўлада
Парламент краіны — аднапалатны Народны сход Албаніі, або Кувендзі (140 месцаў). 100 дэпутатаў абіраюцца па мажарытарнай сістэме ў аднамандатных акругах (у два туры), 40 — па партыйных спісах (з 2,5адсоткавым бар’ерам для партый). Тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў — 4 гады. Народны сход Албаніі мае паўнамоцтвы вызначаць унутраную і знешнюю палітыку дзяржавы, зацвярджаць і змяняць Канстытуцыю, аб’яўляць вайну, ратыфікаваць і ануляваць міжнародныя дагаворы, выбіраць Прэзідэнта Албаніі, генеральнага пракурора і членаў Вярхоўнага суда, кантраляваць дзейнасць дзяржаўных радыё і тэлебачання, дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва і іншых афіцыйных інфармацыйных органаў.
Першы парламент Албаніі створаны ў 1920 годзе падчас барацьбы за незалежнасць краіны і супраць яе падзелу па Парыжскім міры паміж Грэцыяй, Італіяй і Югаславіяй.
Выканаўчая ўлада
Выканаўчая ўлада належыць кабінету міністраў на чале з прэм’ер-міністрам. Прэм’ер прызначаецца прэзідэнтам (па ўзгадненні з парламентам) пасля кожных парламенцкіх выбараў і фарміруе свой кабінет. Паўнамоцтвы прэзідэнта як суб’екта выканаўчае ўлады вельмі абмежаваныя — згодна з Канстытуцыяй, ён з’яўляецца галоўнакамандуючым узброеных сіл і сімвалізуе адзінства нацыі.https://www.osce.org/albania/41888?download=true Прэзідэнт абіраецца на пяцігадовы тэрмін парламенцкай большасцю ў тры пятых галасоў у выніку таемнага галасавання.
Судовая ўлада
Судовая ўлада ўскладзена на вышэйшы суд, канстытуцыйны суд, апеляцыйны суд і адміністрацыйны суд.
Палітычныя партыі
Асноўныя партыі, што ў ХХІ стагоддзі змагаюцца за ўладу — левацэнтрысцкая Сацыялістычная партыя Албаніі і кансерватыўная Дэмакратычная партыя Албаніі. Таксама ў бягучы парламент уваходзяць Сацыялістычны рух за інтэграцыю, што ў 2010-х фарміруе правячую кааліцыю з Сацыялістычнай партыяй; Партыя за справядлівасць, інтэграцыю і адзінства; Сацыяльна-Дэмакратычная партыя Албаніі. Партыі, што былі прадстаўлены ў парламенце 2013–17 гг.. склікання, але прайгралі выбары 2017: Партыя адзінства за правы чалавека, Хрысціянска-дэмакратычная партыя Албаніі, Рэспубліканская партыя Албаніі
Партыя Месцаў Альянс за Еўрапейскую Албанію (93) Сацыялістычная партыя74 Сацыялістычны рух за інтэграцыю19 Альянс за працу, заможнасць і інтэграцыю (47) Дэмакратычная партыя43 Партыя за справядлівасць, інтэграцыю і адзінства3 Сацыяльна-Дэмакратычная партыя Албаніі1Усяго месцаў140
Знешняя палітыка Ад часу падзення камунізму Албанія імкнецца будаваць добрасуседскія адносіны з балканскімі краінамі і добразычлівыя — з краінамі ўсяго свету. Шматлікая албанская дыяспара працуе на паляпшэнне іміджу сваёй радзімы. Вялікім поспехам міжнароднай палітыкі стала членства ў НАТА (2009). Асноўнай палітычнай мэтай на бліжэйшыя дзесяцігоддзі застаецца членства ў ЕС, іншая важлівая мэта — пашырэнне міжнароднага прызнання Косава. Прыяцельскія сувязі ў Албаніі з ЗША: у 2007 Тырану ўпершыню наведаў прэзідэнт ЗША — Джордж Буш Малодшы.
Складаныя — фактычна, невырашальны канфлікт — адносіны Албаніі з Сербіяй звязаныя са з’яўленнем ка карце Еўропы незалежнага Косава. Даволі напружаныя адносіны з Грэцыяй вынікаюць з парушэнняў (на думку Грэцыі) правоў грэчаскай меншасці ў Албаніі з аднаго боку і патэнцыяльных (на думку Албаніі) тэрытарыяльных прэтэнзій з боку Грэцыі да Албаніі з боку іншага.
Адносіны з Беларуссю
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Албанія былі ўсталяваны 17 траўня 1993 г. Албанскія паслы ў Расіі па сумяшчальніцтве акрэдытуюцца ў Беларусі. 16 сакавіка 2015 года ў Маскве адбылася рабочая сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Албанія ў Расійскай Федэрацыі Арбенам Газіёні. Асаблівая ўвага была нададзена магчымасцям рэалізацыі існуючага патэнцыялу пашырэння гандлёва-эканамічных сувязяў, павелічэння наменклатуры і аб’ёмаў паставак беларускай прадукцыі ў Албанію, фарміраванню дагаворна-прававой базы двухбаковых адносінаў, абмеркаванню перспектыў узаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый.http://www.soyuz.by/news/geopolitics/14777.html
Адміністрацыйны падзел
Тэрыторыя Албаніі дзеліцца на 12 абласцей, якія, ў сваю чаргу, дзеляцца на 61 муніцыпалітэт. У складзе муніцыпалітэтаў выдзяляецца 2980 камун. Такое ўладкаванне было прынята ў 2015 годзе, да таго часу вобласці складаліся з 36 акруг, якія, ў сваю чаргу, дзяліліся на 309 камун і 65 гарадоў.
ВобласцьСталіцаАкругіПлошча, км²НасельніцтваКартаБератБератБерат (1Нумары акруг у дужках адпавядаюць нумарам дадзеных перыферый на карце справа.), Кучава (16), Скрапары (29)1798139,815ДыбраПешкопіяБулькіза (2), Дыбра (7), Мат (22)2586134,153ДурэсДурэсДурэс (6), Круя (13)766278,775ЭльбасанЭльбасанГрамш (5), Лібражд (18), Пекін (25), Эльбасан (36)3199298,913ФіерыФіерыЛюшня (19), Малакастра (20), Фіеры (33)1890312,448ГіракастраГіракастраГіракастра (4), Перметы (26), Тэпелена (32)288470,331КорчаКорчаДэвол (8), Калонья (11), Корча (12), Паградзец (24)3711221,706КукесКукесКукес (14), Трапоя (30), Хас (34)237484,035ЛежаЛежаКурбін (15), Лежа (17), Мірдыта (23)1620135,613ШкодэрШкодэрМалесія-э-Мадзі (21), Пука (27), Шкодэр (35)3562215,483ТыранаТыранаКавая (10), Тырана (31)1652811,649ВлёраВлёраВлёра (3), Дэльвіна (9), Саранда (28)2706183,105