О́рхава — вадасховішча ў Беларусі, у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне ракі Заходні Буг, каля вёскі Орхава.
Створана ў 1988 годзе. Плошча паверхні 0,56 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,65 км. Найбольшая глыбіня 3,8 м. Аб’ём вады 1,48 млн м³.
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах арашэння і развядзення рыбы.
Літаратура — С. 450.
Катэгорыя:Вадасховішчы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Гідраграфія Брэсцкага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1988 годзе Катэгорыя:1988 год у Беларусі Катэгорыя:Басейн Буга