«Дасье Дрэздэна», «Файлы Дрэздэна», «Дэтэктыў Дрэздэн: Сакрэтныя матэрыялы» — амерыканскі тэлесерыял, створаны па матывах аднайменнай серыі кніг Джыма Батчэра. Прэм’ера серыяла адбылася 21 студзеня 2007 на каналах Sci Fi Channel у ЗША і Space у Канадзе. Вялікабрытанскі канал Sky One пачаў паказ тэлесерыяла 14 лютага 2007 года.

Серыял працягваўся адзін сезон (12 серый), таксама быў выпушчаны на DVD. 3 жніўня 2007 года Sci Fi Channel абвясціў, што «Дасье Дрэздэна» не будзе адноўлены на яшчэ адзін сезон.

Сюжэт Галоўным героем серыяла з’яўляецца Гары Дрэздэн — сучасны маг, які пражывае ў Чыкага і зарабляе на жыццё расследаваннем загадкавых злачынстваў. У гэтым яму дапамагае яго верны сябар і дарадца Боб, дух старажытнага ведзьмака, навечна зняволенага ва ўласным чэрапе, а таксама лейтэнант Мэрфі — маладая дзяўчына-паліцэйскі, якую Дрэздэн таемна кахае.

Персанажы

Галоўныя персанажы Гары Дрэздэн (Пол Блэктарн) — галоўны персанаж серыяла. Гары з’яўляецца героем мімаволі, ён прафесійны чараўнік, які дапамагае паліцыі Чыкага расследаваць злачынствы з «незвычайнымі» абставінамі, а таксама іншым людзям, якім патрабуецца дапамога мага. Маці Гары, магутная чараўніца, загінула, калі ён быў яшчэ дзіцем. Яго выхаваннем займаўся яго бацька-ілюзіяніст. Калі Гары было 11 гадоў, яго магічныя здольнасці пачалі праяўляць сябе. Яго дзядзька Джасцін Морнінгвей пажадаў забраць Гары, каб пачаць навучаць яго чараўніцтву. Калі бацька Гары адмовіўся, Морнінгвей забіў яго з дапамогай цёмнай магіі. Пасталеўшы, Гары даведаўся праўду пра гібель бацькоў і выкарыстоўваў свой дар, каб забіць дзядзьку. Хоць Джасцін пакінуў Гары вялікую спадчыну і буйны маёнтак, Гары аддаў грошы дабрачыннаму фонду і адмовіўся жыць у доме забойцы яго бацькоў. Лейтэнант Коні Мэрфі (Валеры Крус) — дэтэктыў паліцыі Чыкага, якая часцяком прыходзіць да Гары па дапамогу ў справах, у якіх замяшаныя звышнатуральныя сілы, хоць сама яна адмаўляецца верыць у тое, што не ўпісваецца ў яе «правілы». Яна ставіцца да сваёй працы сур’ёзна і прыме любую дапамогу, каб раскрыць справу. Відавочна, Коні пачынае адчуваць рамантычныя пачуцці да Гары. Хротберт «Боб» Бэйнбрыджскі (Тэрэнс Ман) — старажытны дух, які належыць Дрэздэну. Раней яго гаспадаром быў дзядзька Гары — Джасцін. Ён дае парады Дрэздэну з нагоды асабістых і магічных праблем, хоча Гары таго ці не. Боб з’яўляецца неацэннай скарбніцай інфармацыі — без яго Гары б не ўдавалася раскрываць злачынствы. Дакладны год (або нават стагоддзе) пакарання Боба невядомы, хоць ён сцвярджае, што памятае XVI стагоддзе. Таксама, у адной з серый, Боб пагражае Моргану расказаць ўсе сумныя гісторыі за апошнюю тысячу гадоў. Дональд Морган (Конрад Коўтс) — выканаўца волі Вярхоўнага Савета, кіраўніка органа магічнага таварыства ў Чыкага. Ён заўсёды кіруецца законам і з’яўляецца моцным чараўніком. З прычыны адрознення ідэалаў паміж Морганам і Дрэздэнам нярэдка здараюцца рознагалоссі.

Другарадныя персанажы Дэтэктыў Сід Кірмані (Рауль Бханеджа) — напарнік Мэрфі ў паліцыі Чыкага. Ён скептычна ставіцца да здольнасцяў Дрэздэна, лічыць яго шарлатанам. Уолда Батэрс (Мэт Гордан) — судовы медэксперт чыкагскай паліцыі, які дапамагае Мэрфі ў яе асабліва загадкавых расследаваннях. Джасцін Морнінгвей (Дэніэл Кэш) — былы выканаўца Вярхоўнага Савета і дзядзька Дрэздэна. Забіты пляменнікам пры дапамозе цёмнай магіі. Перад смерцю ён пакінуў двайніка, запраграмаванага на ўваскрашэнне гаспадара. Б’янка (Джоан Кэлі) — самая моцная вампірка Чыкага, член Чырвонага дома вампіраў. Старажытная Май (Джэйн Маклін / Элізабэт Тай) — жанчына-цмок, адна з кіраўнікоў Вярхоўнага Савета. Цярпець не можа дзядзьку, маці і самога Дрэздэна і шукае прычыну, каб спыніць род Морнігвеяў. Адзін з яе калегаў па Вярхоўным Савеце з’яўляецца Морнінгвеям, і прыходзіцца дзядулем Гары Дрэздэну. Таму Гары не пакаралі смерцю за забойства дзядзькі. Лора Эліс (Наталі Лісінска) — афіцыянтка ў мясцовай забягалаўцы, дзяўчына Гары ў некалькіх серыях.

Спіс серый № Назва Арыгінальная назва Змест Дата выпуску 1«Птушкі аднаго пяра»Маленькі хлопчык лічыць, што за ім палююць пачвары і ён просіць дапамогі ў адзінага вядомага чараўніка ў Чыкага — Гары Дрэздэна.21 студзеня 20072«Ідэнтыфікацыя Буна»Прывід забітай дзяўчыны не можа знайсці супакой, пакуль яе забойца не атрымае па заслугах. Але вось неспадзяванка — ён ужо мёртвы.28 студзеня 20073«Сабачая воўна»Мэрфі просіць дапамогі ў Дрэздэна расследаваць серыю загадкавых забойстваў. Ён высвятляе, што ў справе замяшаныя пярэваратні — яны і ёсць забітыя.11 лютага 20074«Правілы бою»Спрабуючы выратаваць чарговую ахвяру ад злоснага дэмана, Гары пазнае, што іх нешта звязвае.18 лютага 20075«Дрэнная кроў»Дрэздэна наймае самая прыгожая (і самая небяспечная) вампірка ў Чыкага, Б’янка. Хтосьці спрабуе яе забіць, і ёй патрэбна дапамога чараўніка, каб даведацца, хто і навошта.25 лютага 20076«Духоўны спадчыннік»Калі чалавек, які прадбачыць, што ён памрэ, падае як нежывы ў офісе Дрэздэна, Гары аказваецца замяшаны ў серыі загадкавых забойстваў, якія раскрываюць цёмную таямніцу з мінулага Боба.4 сакавіка 20077«Сцены»Гары выяўляе групу зладзеяў-студэнтаў, якія знайшлі звышнатуральны спосаб абясшкодзіць любую сістэму бяспекі. Але гэты спосаб паступова іх забівае.11 сакавіка 20078«Штармавы фронт»Жорсткае злачынства кідае Дрэздэна ў сярэдзіну гангстарскіх разборак і нагадвае яму пра небяспеку цёмнай магіі. Гэтая серыя павінна была быць першай.18 сакавіка 20079«Іншы дэтэктыў»Падчас урокаў, неабходных для атрымання ліцэнзіі прыватнага дэтэктыва, Гары знаходзіць цела свайго настаўніка, забітага з дапамогай звышнатуральных сіл. Гары неахвотна прымае дапамогу асістэнткі забітага, каб знайсці вінаватых.25 сакавіка 200710«Як наконт Боба?»Чарговая палюбоўніца Гары выкрадае чэрап Боба і дастаўляе дзядзьку Дрэздэна Джасціну Морнінгвею, які быў забіты Гары пяць гадоў таму.1 красавіка 200711«Рэчы ў цемры»Старажытная Мэй і Морган хаваюцца ў доме Дрэздэна пасля таго, як на іх нападае адзін з ворагаў Мэй. Але затым яны пазнаюць, што апынуліся ў пастцы і на іх насоўваецца смяротны праклён.8 красавіка 200712«Другі горад»У Чыкага з’яўляецца бацька Мэрфі, і ў яго да дачкі адзіная прэтэнзія — Гары Дрэздэн.15 красавіка 2007

Спасылкі Афіцыйны сайт серыяла

Катэгорыя:Драматычныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Навукова-фантастычныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы 2007 года