Мікала́еўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Мікалаеўшчына.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мікалаеўшчына. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 8 чэрвеня 1963 года ў склад сельсавета з Слабадскога сельсавета перададзена вёска СверынаваРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).. 14 лютага 1983 года ў склад сельсавета з Вішнявецкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Жыгалкі, Любкаўшчына, Пагарэлае, Паласня і Суднікі)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 лютага 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 11 (1745).. 23 снежня 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок ЛюбкаўшчынаРешение Столбцовского районного Совета депутатов от 23 декабря 2008 г. № 100 О преобразовании сельских населенных пунктов Столбцовского района в агрогородки. Пазней цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Мікалаеўшчына.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1982 чалавекі, з іх 88,3 % — беларусы, 5,5 % — палякі, 4,7 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1569 чалавек.
Мікалаеўшчынская зямля — радзіма Якуба Коласа.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе