Антон Рыгоравіч Навумаве́ц () — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (1997), замежны член НАН Беларусі (2021)У НАН Беларусі адбыліся выбары замежных членаў Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіВыборы в НАН Беларуси // Навука. — 2021. — 21 снежня. — С. 2, член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны (1995).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Рудка (Пінскі павет, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка, зараз у Брэсцкай вобласці Беларусі). У 1952 годзе скончыў сярэднюю школу ў горадзе ІванаваWeb site of Anton G. Naumovets . Паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт, які скончыў у 1957 годзе. З 1957 года працуе ў Інстытуце фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. У 1983—1998 гадах намеснік сакратара Аддзялення фізікі і астраноміі, у 1998—2004 гадах акадэмік-сакратар. У 2004—2015 гадах віцэ-прэзідэнт, з 2015 па 2020 год першы віцэ-прэзідэнт НАН Украіны, з 9 кастрычніка 2020 года — член Прэзідыума НАН Украіны. Адначасова ў 1977—1978 і 1988—2002 гг. прафесар Кіеўскага ўніверсітэта, з 4 лістапада 2020 года — галава Камісіі пры Прэзідыуме НАН Украіны па абароне навукі, процідзеянні псеўданавуцы і фальсіфікацыі навуковых даследаванняў, з 1 мая 2021 года — галава праўлення благачыннай арганізацыі «Благодійний фонд імені Бориса Патона». Памёр 25 чэрвеня 2025 г. https://www.nas.gov.ua/news/z-glibokim-sumom-spovishchayemo-shcho-25-chervnya-c-r-na-90-mu-roci-pishov-z-zhittya-vidatniy-ukranskiy-naukovec-fizik-akademik-nan-ukrani-anton-grigorovich-naumovec?fbclid=IwY2xjawLKk4lleHRuA2FlbQIxMQBicmlkETFDTUdMdmFRY1UwWjNiaUZKAR4PwUE99MvvGSyqegRlsgFv6Dej9U6PACHUX23JATPH1XMP-dsdXFNZedYu3A_aem_rerj6e7uYWKzWNZBXD750Q

Навуковая дзейнасць А. Р. Навумаўцу належаць навуковыя працы ў галіне фізікі паверхняў цвёрдых цел, фізічнай электронікі, даследавання з’яў у звыштонкіх плёнках таўшчынёй у адзін слой атамаў. Адкрыў з’явы дрэйфу адсарбіраваных атамаў і малекул у неаднародным электрычным полі ў паверхні, двухмернай кандэнсацыі ў адсарбіраваных пластах з дыполь-дыпольным ўзаемадзеяннем, электронна-стымуляванай паверхневай дыфузіі, стабільнай нізкапольнай электроннай эмісіі з п’езаэлектрыкаў.

Узнагароды, прэміі і ганаровыя званні Ордэн князя Яраслава Мудрага III ступені (2014) Ордэн князя Яраслава Мудрага IV ступені (2007) Ордэн князя Яраслава Мудрага V ступені (2003) Юбілейны медаль «25 гадоў незалежнасці Украіны» Афіцэр Ордэна Акадэмічных пальмаў (Францыя, 2012) Залаты медаль Еўрапейскай навукова-прамысловай палаты за выдатныя дасягненні ў галіне электронікі і матэрыялазнаўства (Бельгія, 2013) Дзяржаўная прэмія СССР 1988 г. Дзяржаўная прэмія Украіны ў галіне навукі і тэхнікі 1997 г. Прэмія імя У. І. Вярнадскага фонду «Украіна — 21 стагоддзе» (2003) Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Украіны ім. М. М. Багалюбава (2004) Ганаровы доктар Нацыянальнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі (2009) Ганаровы доктар Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя В. Н. Каразіна (2014) Ганаровы прафесар Інстытута нізкіх тэмператур і структурных даследаванняў Польскай акадэміі навук (Вроцлаў, Польшча, 2015) Медаль ЮНЕСКА «За выбітны ўклад у развіццё нананавукі і нанатэхналогій» (2016) Ганаровы знак «За стварэнне касмічных тэхналогій» (Канструктарскае бюро «Паўднёвае», 2016) Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за выдатны ўклад у навуку (2018) Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за выдатны ўклад у навуковае супрацоўніцтва Беларусі і Украіны (2018)

Літаратура  — С. 111.

Спасылкі Наумовець Антон Григорович // НАН Украіны Наумовец, Антон Григорьевич (доктор физико-математических наук; род. 1936) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Наумовец, Антон Григорьевич (доктор физико-математических наук; род. 1936) // Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка Беларусі Наумовець Антон Григорович // Благодійний фонд Октая Алієва Почётного доктора университета Антона Наумовца наградили медалью ЮНЕСКО «За вклад в развитие нанонауки и нанотехнологий» // Сайт Харкаўскага нацыянальнагаа ўніверсітэта імя В. Н. Каразіна Web site of Anton G. Naumovets

Катэгорыя:Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Украіны Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі Украіны Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Афіцэры ордэна Акадэмічных пальмаў Катэгорыя:Узнагароджаныя залатым медалём НАН Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі» Катэгорыя:Замежныя члены НАНБ Катэгорыя:Акадэмікі НАН Украіны