Прэмія імя Якуба Чышынскага (, ) — былая дзяржаўная прэмія ГДР, у цяперашні час — прэмія «Фонду сербалужыцкага народа». Прэміяй узнагароджваюцца арганізацыі, культурныя, грамадскія, навуковыя і літаратурныя дзеячы, якія ўнеслі значны ўклад у захаванне і развіццё лужыцкай культуры, навукі, мастацтва і лужыцкіх моў. Названая імем класіка лужыцкай літаратуры Якуба Чышынскага.

Гісторыя Прэмія была заснавана 28 ліпеня 1956 года ў якасці дзяржаўнай прэміі ГДР. Прэмія прысуджалася асобам, якія ўнеслі значны ўклад у літаратуру, захаванне і развіццё лужыцкіх моў. У 1982 годзе прэміі было прысвоена імя заснавальніка лужыцкай рэалістычнай літаратуры Якуба Барт-Чышынскага. Апошні раз прэмія ў якасці дзяржаўнай была прысуджана ў 1990 годзе. З 1991 па 1994 год прэмія не прысуджалася.

З 1995 года прэмію стала прысуджаць грамадская арганізацыя «Фонд сербалужыцкага народа». Як правіла, прэмія прысуджаецца адзін раз у два года за выдатныя дасягненні ў галіне грамадскага жыцця лужыцкага народа, культуры, мастацтва, навукі і за садзейнічанне перспектыўным пачынанням у іх развіцці. Прэмія складаецца з галоўнай узнагароды і прэміі, якая ўручаецца саветам папячыцеляў «Фонду сербскага народа». Узнагароджанне лаўрэатаў адбываецца ў жаночым кляштары «Зорка Марыі», які знаходзіцца ў лужыцкай вёсцы Паньчыцы-Кукаў.

Спіс лаўрэатаў

1956 — Ян Павал Нагель (кіраўнік ансамбля Котбускай сербскай вышэйшай школы), Міклаўш Крэчмар (кіраўнік Сербскага народнага тэатра); 1957 — Курт Крэньц (шматгадовы старшыня Домавіны); 1958 — Павал Неда (педагог і старшыня Домавіны); 1959 — Мерчын Новак-Нехарньскі (пісьменнік і мастак), Курт Хорст Шлосар (мастак); 1960 — Фрыда Метшк (ніжнялужыцкі пісьменнік і паэт); 1962 — Юрый Брэзан (пісьменнік), Цырыл Кола (журналіст), Мар’я Кубашэц (педагог і пісьменніца); 1964 — Міна Віткайц (пісьменнік і паэтка), Ян Цыж (грамадскі дзеяч і пісьменнік); 1968 — Юрый Веля (пісьменнік), Юрый Вінар (пісьменнік, паэт і кампазітар); 1966 — Міхал Наўка (паэт і пісьменнік), Ян Буланк (кампазітар і дырыжор), Юрый Вуйеш, Юрый Мерцін; 1970 — Павал Новатны (грамадскі дзеяч), Бен Будар (пісьменнік і журналіст), Ян Раўп, Бена Шрам, Вілем Шыбар (мастак), Ёзэф Новак, Юрай Кубанка, Пётр Малінк; 1972 — «Płomjo» (дзіцячы часопіс), Ян Мешканк, Бена Шолта, Ахім Бранкачк, 1-я Сербалужыцкая культурная брыгада (хор), «Mały Wjelkow» (ансамбль); 1974 — Юрый Кох (пісьменнік), Мерцін Бенада, Ян Коск, ансамбль «Hermann Matern», рэдакцыйны калектыў лужыцкай газеты «Nowy Casnik»; 1976 — хор «Budyšin», Ева Ворша Ланзына і Стэфен Ланга (мастакі), Павал Фёлькель (пісьменнік і вучоны-славіст), лужыцкі піянерскі тэатр «Budyšin», рэдакцыя часопіса «Rozhlad»; 1978 — Пётр Малінк, Юрый Грос, калектыў «SLA» (у складзе Монікі Рэверковай, Лёнькі Шолчыц-Вінарэц і Павала Шолты), Дзетлеф Кобеля, народны ансамбль у складзе Юрыя Кубаша, Павала Кмеча, Яна Гемпеля, Ярмілі Врхотавай і Ладзіслава Врхоты; 1980 — Гінц Шустэр-Шэўц, Народны хор «Meja», Альфонс Янца, Ганьжа Беньшава (пісьменніца), калектыў Нямецка-сербалужыцкага народнага тэатра, Юрый Бетнар, Антон Наўка, Арнашы Ковар; 1982 — Курт Лефлер, Ганка Краўцэц (мастак), Ян Шолта, Ян Гандрык, хор «Lipa», Цырыль Коля; 1984 — калектыў газеты «Nowa doba», Ева Ворша Ланзіна (мастак), лужыцкі мужчынскі хор «Delany», Гельмут Фаска, Ёзэф Фрэнцы, калектыў народнага хору ў складзе Крэсчана Баумгартэля, Яна Кнебеля, Альфонса Грэгары і Павала Шолты; 1986 — Мерцін Каспер (гісторык), Ян Павал Нагель, Канстанцін Трафімовіч, Ян Бук, хор «Jakub Bart-Ćišinski» з вёскі Панчыцы-Кукаў, народны хор «SPW Worklecy» з вёскі Ворклецы, музычны калектыў у складзе Павала Гройлиха, Герата Гендрыха і Мерціна Велькеля; 1988 — Альфонс Янца, Ян Коск, Ян Ворнар, калектыў піянерскага ансамбля «Hermann Matern»; 1990 — Кіта Лорэнц, Мерчын Салоўскі, Багуміла Шрэтрава, Крэсчан Барт, Ян Магр і Мерцін Слоденк, Гана Ціліхава, Лотар Балька і Макс Донат; 1995 — Антон Наўка, Рожа Домашцына; 1997 — Герберт Новак, Фрэд Печка; 1999 — Альфонц Фрэнцль, Ян Цыж; 2001 — Манфрэд Стараста, ніжнялужыцкі дзіцячы ансамбль; 2003 — Марыя Ульбрыхец, Мерана Цушцына; 2005 — Петш Янаш, Таня Донацец; 2009 — Мета Пернак (пісьменнік), Іштван Кобеля; 2011 — Бенедыкт Дырліх, Ева-Марыя Чорнакец (дзіцячы пісьменнік); 2013 — Бена Будар, Міхал Цыж. 2015 — Манфрэд Ладуш, Себасцьян Элікоўскі-Вінклер. 2017 — галоўны прыз: Юра Метшк (кампазітар), спецыяльная прэмія: Любіна Гайдук-Велькавіч (дзіцячая пісьменніца)Myto Ćišinskeho Jurej Mětškej. 2019 — галоўны прыз: Мар’я Элікоўская-Вінклерава (ніжнялужыцкая філолаг); спецыяльная прэмія: Радыё «Саткула». 2021 — галоўны прыз: Трудла Малінкава, Ян Малінк; спецыяльная прэмія: Ядвіга Каўльфюрстава, Фабіян Каўльфюрст.

Літаратура

Сучасны Статут прэміі імя Якуба Чышынскага Ein kleines Lexikon — Sorben/Serbja. Domowina-Verlag, Bautzen 1989, ISBN 3-7420-0405-0

Спасылкі

Статут прэміі Інфармацыя

Катэгорыя:Прэміі Германіі Катэгорыя:Лужыцкая культура