Мікола Ганько (, хут. Каледзіна, цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — , Таронта, Канада) — беларускі грамадскі дзеяч у Канадзе. Брат старшыні Саюза беларускай моладзі Міхася Ганько.
Біяграфія У час нямецкай акупацыі вучыўся ў Маладзечанскай гандлёва-адміністрацыйнай школе, у 1944 г. быў на курсах сярэдніх кіраўнікоў Саюза беларускай моладзі у Альбярціне. З лета 1944 года ў эміграцыі. Пасля вайны апынуўся ў Зальцбургу (Аўстрыя). У 1948 годзе перабраўся ў Канаду. Быў адным з заснавальнікаў парафіі Св. Кірылы Тураўскага (БАПЦ) у Таронта, быў шматгадовым кіраўніком Згуртавання беларусаў у Канадзе. Адзін з ініцыятараў стварэння таварыства дапамогі дзецям — ахвярам Чарнобыльскай катастрофы.
Яго жонка Марыя напісала ўспаміны «Каб сведчылі пра Беларусь: жыццё і дзейнасць Міколы Ганько», выдадзеныя ў Мінску ў 2005 годзе.
Пахаваны разам з жонкай на могілках Пайн Хілс у Таронта.
Літаратура
Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. — Мінск, БГА, 2002.
Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Канады Катэгорыя:Беларусы ў Канадзе Катэгорыя:Члены Згуртавання беларусаў Канады Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне