Леспедэза (Lespedeza) — род раслін сямейства .
Назва Род названы ў гонар іспанскага губернатара , які дапамагаў яму і яго сыну пры батанічных даследаваннях ва Фларыдзе.
Батанічнае апісанне
Травянистные расліны, паўкусты або лістападныя кусты, часта з паўзучымі або ніцымі парасткамі. Паверхня сцябла часам бывае пакрыта мяккімі пухнатымі валасінкамі. Лісце непарнаперыстае, з супратыўнымі лісточкамі.
Суквецці гронкападобныя, ніцыя. Па меншай меры 2 кветкі размяшчаюцца на трывалай сцяблінцы. На яго канцы таксама знаходзяцца два вельмі маленькіх лісточка. Гермафрадытныя зігаморфныя кветкі змяшчаюць пяцічленныя, з двайным калякветнікам. Пяць чашалісцікаў зрастаюцца, фармуючы званочкавую чашачку. Вяночак з’яўляецца тыповым для матыльковай кветкі. Ветразь ад даўгаватай да зваротнаяйкападобнай формы. Лодачка сагнутая наперад, заканчваецца тупа. Звужаныя да аснавання крылы даўгаватыя, вушкападобныя, зрастаюцца з лодачкай. 9 або 10 тычынак зрастаюцца.
Плод — аднанасенны боб, які не ўскрываецца.
Распаўсюджанне Віды роду распаўсюджаныя ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, ад Гімалаяў, Японіі і Кітая да Аўстраліі, а таксама ў Паўночнай Амерыцы, дзе растуць у трапічных і ўмераных рэгіёнах.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне Некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя садовыя расліны і/або як кармавыя культуры, асабліва на поўдні ЗША. Акрамя таго, іх выкарыстоўваюць для ўзбагачэння глебы і папярэджання яе эрозіі, паколькі іх карані, як і ва ўсіх бабовых, ўступаюць у сімбіёз з бактэрыямі, фіксуюць атмасферны азот і пераводзяць яго ў даступную для засваення раслінамі форму, такім чынам, павялічваючы ўрадлівасць глебы. У некаторых месцах прадстаўнікі леспедэзы з’яўляюцца інвазіўнымі відамі.
Асаблівасці хімічнага складу змяшчае ў сваіх каранях і лісці буфатэнін, I-метоксі-N,N-дыметылтрыптамін (леспедамін), таксама як і роднасныя Nω,Nω-дыметылтрыламіны і іх аксідыMorimoto & Oshio (1965), Morimoto & Matsumoto (1966).
Ахова Два віды — і — занесеныя ў Чырвоную кнігу Расійскай Федэрацыі.
Віды Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 58 відаў:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Матыльковыя