Перы́ла (Perilla) — род кветкавых раслін сямейства . Налічвае 5 відаў (1 від — ), пашыраных у Паўднёвай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы.
Батанічнае апісанне Аднагадовыя травяністыя расліны са стрыжнёвым карэнішчам, якое паглыбляецца ў глебу на 1 м і болей. Сцябло прамое, галінастае ў верхняй частцы, чатырохграннае, вышынёй да 1,5 м. Лісце супраціўнае, на чаранках, апушанае, з пільчатазазубраным краем. Кветкі дробныя, апушаныя, у гронкападобных суквеццях. Плод — арэшак.
Гаспадарчае значэнне У насенні перылы кустовай маецца 40—45 % тэхнічнага перылавага алею, які выкарыстоўваецца ў лакафарбавай, аўтамабільнай, суднабудаўнічай і электратэхнічнай прамысловасці. Макуха ідзе на корм жывёле.
Выкарыстоўваецца таксама як дэкаратыўная расліна.
Крыніцы
Літаратура
Род 15. Perílla L. — Пери́лла // Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. 11-е изд. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2014. — С. 417, 425. — 635 с., ил. — ISBN 978-5-87317-958-9.
Спасылкі
Катэгорыя:Ясноткавыя Катэгорыя:Алейныя культуры Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны