Стары́ Све́ржань. Сустракаецца таксама варыянт Стары́ Све́ржан, Стары́ Све́ржынь (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. З 24 снежня 2011 года з’яўляецца цэнтрам Старасвержанскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 6 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Стоўбцы, за 81 км ад Мінска, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Стоўбцы. Каля аграгарадка пралягае аўтамабільная дарога і працякае рака Залужка.
Гісторыя Двор Свержань () у Новагародскім павеце быў цэнтрам павета ў другой палове XV стагоддзя. Побач да канца XVI стагоддзя існаваў замак.
Назву двор атрымаў ад ракі Свержанкі, што побач. Каля двара існавала вёска Свержань, якая пазней стала сучасным Старым Свержанем. Мястэчка Свержань (з XVIII стагоддзя — Новы Свержань) сфармавалася пазней, у сярэдзіне XVI стагоддзя, за 3 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе Нёмана.
Першы ўспамін Свержаня адносіцца да 1428 года, калі вялікі князь Вітаўт падараваў яго, разам з іншымі дварамі павету жонцы ЮліянііЛюбавский, М. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского Статута: исторические очерки / Матвея Любавского. — М.: Университетская типография, 1892. — , VI, VIII, 884, C с. — С. 127—128.. Пры вялікім князю Казіміры двор належаў князю Андрэю Мажайскаму, потым пэўны час належаў вялікаму князю Аляксандру, а ў 1495 годзе — маршалку літоўскаму Яну Літавору Храптовічу. У 1568 годзе ўладальніца Ганна Осцікава Любецкая прадала частку двара і замка Астафію Валовічу.
Да 4 студзеня 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Ператоцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046)., да 30 кастрычніка 2009 года — у склад Навасвержанскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области, пасля — у складзе Залужскага сельсавета. З 20 жніўня 2010 года цэнтр Залужскага сельсаветаРешение Столбцовского районного Совета депутатов от 20 августа 2010 г. № 25 О переносе административного центра Залужского сельсовета в агрогородок Старый Свержень, з 24 снежня 2011 года — Старасвержанскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов 24 декабря 2011 г. № 134 О переименовании сельсоветов Столбцовского района.
Насельніцтва 2001 год — 610 жыхароў, 261 двор. 2009 год — 550 жыхароў. 2013 год — 548 жыхароў.
Прадпрыемствы СВК «Агранёманскі» — валаўтвараючае прадпрыемства ў раёне па вытворчасці зерня і цукровага бурака.
Славутасці
Старасвержанская царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы пабудавана на месцы страчанага ў 1989 годзе храма другой паловы XVIII стагоддзя. Каля царквы размешчаны валун, на якім выдзеўбаны надпіс «Старая Свержень, 1482» — дата першай згадкі мястэчка ў летапісахЦерковь Рождества Пресвятой Богородицы .
Вядомыя асобы Ксенафонт Вайцяхоўскі (1899—1986) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША. Вольга Міхайлаўна Шэлег (1931—1965) — беларускі мовазнавец. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).
Літаратура
Шаблюк В. Замак у Свержні // . — С. 27—31.
Ліст карты N-35-90. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1983 год.
Спасылкі
Гісторыя старасвержанскай школы
Катэгорыя:Старасвержанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна