Марцыян Уладзіслававіч Гедройц (?—) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Прадстаўнік княскага роду Гедройцаў, сын Уладзіслава Пятровіча. Падстолі полацкі з 1613, віленскі падсудак з 1634, суддзя земскі з 1647. У 1625 годзе ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях у Інфлянтах. Маршалак Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1634 годзе.
Быў электарам Уладзіслава IV Вазы з Полацкага ваяводства ў 1632 годзеSuffragia Woiewodztw y Ziem Koronnych, y W. X. Litewskiego, Zgodnie ná Naiásnieyssego Władisława Zygmunta … roku 1632 [b.n.s.]..
Вызнаваў кальвінізм.
Сям’я Быў жанаты з Барбарай Сямёнаўнай Вайнянкай, удавой па Л. І. Мамонічу.
Літаратура Artur Walden, Marszałkowie świeccy Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1633—1648, w: Czasopismo Prawno-Historyczne, Tom LXV — 2013 — Zeszyt 1, s. 167. Herbarz polski, t. VI, Warszawa 1903, s. 13. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego, t. 1, Województwo Wileńskie XIV—XVIII wiek, pod red. A. Rachuby, Warszawa 2004, s. 649.
Спасылкі
Катэгорыя:Падстоліі полацкія Катэгорыя:Падсудкі віленскія Катэгорыя:Суддзі земскія віленскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага