Зю́знік еўрапейскі (Lycopus europaeus) — шматгадовая травяністая расліна з роду сямейства . Тыпавы від роду.
Назвы Зюзнік еўрапейскі, балотная крапіва, сардэчная трава, дзікі матачнік.
Батанічнае апісанне
Сцябло баразнаватае, прамое, простае або галінастае, 30—120 см вышынёй. Лісце на кароткіх чаранках, яйкападобна-ланцэтнае або ланцэтнае, з вялікімі зубцамі па краі; ніжняе і сярэдняе — ля асновы рассечанае. Кветкі зігаморфныя, сабраны ў несапраўдныя кольцы, размешчаныя ў пазухах сярэдняга і верхняга лісця; вяночак званочкападобны, 4-лопасцевы, белы, з чырвонымі плямамі. Плод — арэшак. Цвіце ў ліпені — верасніВовконіг європейський — Lycopus europaeus — Зюзник европейский.
Распаўсюджанне і экалогія Еўраазіяцкі від. Святлолюбівая і ценевынослівая расліна. Мезафіт, гіграфіт і эўтроф.
Расце, у тым ліку па ўсёй тэрыторыі Украіны, на балотах, пойменных лугах, па берагах вадаёмаў, у альшаніках.
Выкарыстанне Лекавая, дубільная і фарбавальная расліна.
Лекавыя ўласцівасці Для лекавых патрэб нарыхтоўваюць траву падчас цвіцення.
Трава змяшчае гліказіды (лікапін), горычы, смолы, вітаміны, кававую і урсолавую кіслоты, мінеральныя рэчывы. Расліна багата на ёд.
Галенавыя прэпараты праяўляюць антыгіпаксічнае і антызобагеннае дзеянне.
Ужываюць пры неўрозах, тырэатаксікозе (базедавай хваробе) з прыступамі сэрцабіцця, для памяншэння зобагеннага эфекту, пры ацёках, маткавых крывацёках.
Прымаюць унутрана.
Літаратура — С. 382.
Спасылкі
Верес, вероніка лікарська, вовконіг європейський, вовчуг польовий: опис рослин Корисні властивості зюзника європейського
Катэгорыя:Мятныя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Фарбавальныя расліны Катэгорыя:Дубільныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе