Скема — рака ў Мядзельскім раёне Беларусі, пратока паміж возерам Мястра і возерам Нарач. Самая кароткая рака Беларусі: яе даўжыня складае 0,2 кмАртыкул у «Маладзечанскай газеце» пра самую кароткую раку Беларусі . Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Нацыянальнага парка "Нарачанскі".
Вадазбор дасягае 133 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,49 м³/с. Хуткасць плыні — 0,13 м/с. Глыбіня месцамі дасягае 1,5 м. Рэчышча звілістае, яго шырыня 3-4 м. Дно пясчанае ля вытока, а ля вусця — камяністае.
Праз раку пабудаваны мост, па якім ідзе дарога з пасёлка Нарач у вёску Гатавічы.
На рацэ дзейнічае гідралагічны пост. У Скеме водзяцца ракі.
Турызм Карыстаецца папулярнасцю ў байдарачнікаў.
Літаратура
Спасылкі Рака Скема (В-02) ў даведніку "Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка "Нарачанскі" Уся даўжыня ракі Скемы на адным фота
Катэгорыя:Рэкі Мядзельскага раёна Катэгорыя:Басейн Нарачы