Хатава́ (, ) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзераўнянскага сельсавета.

Да снежня 2011 г. з'яўлялася цэнтрам Хатаўскога сельсавета.

Гісторыя Згадваецца ў 1704 годзе як вёска ў складзе маёнтка Рубяжэвічы ў Мінскім ваяводстве ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 4, с. 350.

Насельніцтва

2013 год -- 211 жыхароў, 82 двары

2019 год -- 141 чалавек

Славутасці Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (1931—1934 г., мураваны). Рэшткі сядзібы Ленскіх — гаспадарчы двор XIX стагоддзя.

Гл. таксама

Школьны — пасёлак паблізу

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дзераўнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна