Люцэрна серпападобная (Medicago falcata) — від раслін сямейства , распаўсюджаны ў Еўропе, умеранай і трапічнай Азіі і Марока.
Назва
Люцэрна серпападобная, баркун, беркунFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, зяновец Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, люцэрна паўночная — у крыніцы пад назвай , люцэрна румынская — у крыніцы пад назвай
Апісанне Шматгадовая травяністая расліна (20) 40-100 (120) см даўжынёй. Сцёблы прямыя або ўзыходзячыя, галінастыя з акруглым папярочным перасекам. Прылісткі ад ланцэтных да лінейна-ланцэтных, верхавіны завостраныя. Лісце ад зваротнаяйкападобнага да лінейнага, (5) 8-15 (20) × (1) 2-5 (10) мм, апушана знізу, голае або прыціснута апушана зверху; палі дробна зубчастыя ў верхавінавай 1/4 або 2 — або 3-зубчастыя; верхавіны круглявыя, тупыя або вострыя. Суквецці 10-20(40) мм, з 6-20(25) кветкамі; прыкветак ≈1 мм; кветаножкі 2-3 мм. Вяночак жоўты, 6-9 (11) мм. Плады (8)10-15 × 2.5-3.5(4) мм, прыціснута дробна апушаныя. Насенне 2-4, бурыя, яйкападобна-эліптычныя, ≈ 2 × 1.5 мм .
Распаўсюджанне Распаўсюджаны ў Марока, Еўропе (уся, акрамя Ісландыі, Фінляндыі і астравоў Міжземнага мора) і Азіі (умераная і трапічная да паўночнага Кітая) .
Галерэя
Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Люцэрна