Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека — падраздзяленне БДУ. Створана з мэтай даследавання, распрацоўкі і ўкараненне псіхафізіялагічных тэхналогій, а таксама распрацоўка адаптыўных малатанажных хімічных тэхналогій.

Гісторыя

11 ліпеня 1994 года быў створаны Цэнтр заказнога абсталявання і тэхналогій НДІ прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі. Мэтай стварэння цэнтра было своечасовае і якаснае выкананне дзяржаўных заказаў і іх эфектыўнае прымяненне ў галіне аховы здароўя, экалогіі і перапрацоўкі другасных рэсурсаў. 3 мая 2000 года цэнтр быў ператвораны ў навукова-метадычную ўстанову БДУ «Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека». Мэтай дзейнасці РЦПЧ БДУ з’яўляецца даследаванне, распрацоўка і ўкараненне псіхафізіялагічных тэхналогій, накіраваных на фарміраванне кадравага патэнцыялу рэспублікі, а таксама распрацоўка адаптыўных малатанажных хімічных тэхналогій, якія забяспечваюць вытворчасць імпартазамяшчальных злучэнняў для павышэння рэнтабельнасці вытворчай сферы Рэспублікі Беларусьhttps://www.bsu.by/be/main.aspx?guid=39331.

Агульная колькасць супрацоўнікоў — 43, з іх навуковых супрацоўнікаў — 12, дактароў навук — 1, кандыдатаў навук — 5.

Падраздзяленні

Лабараторыя псіхафізіялогіі і прафесіяграфіі; Лабараторыя вучэбных і інфармацыйных тэхналогій; Лабараторыя хімічнага сінтэзу, аналізу і тэхналагічнага мадэлявання; Эксперыментальна-вытворчая лабараторыя; Аддзел інфармацыйнага забеспячэння і маркетынгу; Аддзел сістэм бяспекі.

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці

Псіхафізіялогія і псіхалогія экстрэмальных відаў дзейнасці. Стварэнне метадалогіі, метадычных і інфармацыйна-інструментальных сродкаў псіхалагічнай і псіхафізіялагічнай дыягностыкі ўзроўню прафесійнай надзейнасці кадраў. Распрацоўка новых метадалагічных прынцыпаў і апаратна-праграмных сродкаў трэнінгу прафесійна важных якасцяў для экстрэмальных і сацыяльна-значных прафесій. Распрацоўка адаптыўных біямеханічных стымулятараў і даследаванне іх выніковасці ў рэабілітацыйнай медыцыне і спорце вышэйшых дасягненняў. Распрацоўка імпартазамяшчальных тэхналогій тонкага арганічнага сінтэзу і аптымізацыя вытворчасці хімічных злучэнняў для сельскагаспадарчых мэтаў. Даследаванне функцыянальнасці і адаптацыя эксперыментальнага малатанажнагя абсталявання для вытворчасці паверхне-актыўных рэчываў, сродкаў пажаратушэння, у тым ліку цвёрдацельных картрыджаў, і іншых заказных рэактываў.

Кіраўніцтва

Дырэктар — Сагайдак Дзмітрый Ільіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук; Намеснік дырэктара па навуковай рабоце — Сахарук Сяргей Адамовіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук; Намеснік дырэктара па эканоміцы, галоўны бухгалтар — Халанская Алена Уладзіміраўна; Галоўны інжынер — Яшчук Уладзімір Васіл'евіч; Загадчык лабараторыі псіхафізіялогіі і прафесіяграфіі — Сагайдак Святлана Станіславаўна, кандыдат псіхалагічных навук; Загадчык лабараторыі навучальных і інфармацыйных тэхналогій — Бандаровіч Павел Сяргеевіч; Загадчык лабараторыі хімічнага сінтэзу, аналізу і тэхналагічнага мадэлявання — Сарокіна Таццяна Анатол'еўна; Загадчык эксперыментальна-вытворчай лабараторыі — Нікольскі Эдуард Аляксандравічhttps://www.bsu.by/be/main.aspx?guid=39331.

Спасылкі http://www.humanproblem.com/

Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Катэгорыя:1994 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Курчатава (Мінск)